Зборная Беларусі. Фота: АБФФ

Зборная Беларусі. Фота: АБФФ

«Мы дамовіліся аб правядзенні гульні са зборнай Беларусі. Матч плануецца ў чэрвені на выездзе, у Мінску», — сказаў прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза Аляксандр Дзюкаў.

Футбольныя каманды Расіі пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіне адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў і апошнія два гады зборная праводзіць толькі таварыскія матчы з нятопавымі камандамі Афрыкі, Азіі і Кубы. Найбліжэйшыя гульні футбалісты РФ правядуць у сакавіку супраць каманд Сербіі і Парагвая, піша «Спутнік».

Зборная Беларусі мае права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай ФІФА і УЕФА. Адзінае абмежаванне — хатнія матчы каманда павінна праводзіць на нейтральнай тэрыторыі. Беларускія футбалісты правядуць два спарынгі 21 і 26 сакавіка — супраць Чарнагорыі і Мальты.

У верасні 2024 года нацыянальная каманда пачне новы гульнявы цыкл у Лізе Нацый.

Чытайце таксама:

Гулец БАТЭ пасля гола пабег святкаваць да трэнера супернікаў. Што было далей?

Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. І нават згодная на дзве тэхнічныя паразы

Лукашэнка назваў выступы беларускіх футбалістаў нічога не вартымі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1