Зборная Беларусі. Фота: АБФФ

Зборная Беларусі. Фота: АБФФ

«Я вас запрасіў для таго, каб пагаварыць пра сітуацыю, якая складваецца ў нашай спартыўнай супольнасці і перш за ўсё ў галіне футбола. Самы масавы від спорту, самы любімы від спорту сярод нашага насельніцтва. І такі від спорту, якім можна займацца ў любы час сутак у Беларусі і ў любых пагодных умовах, — піша БелТА. — У цэлым, калі ацэньваць нашы спартыўныя дасягненні, яны нічога не вартыя. Пры тых укладаннях і тых клопатах дзяржавы, якія мы аказваем спорту».

«Вы атрымліваеце нейкія прэферэнцыі. Парадак трэба навесці на працягу бліжэйшага часу — у першым квартале (гэтага года). Ніхто не павінен атрымліваць ніякіх шалёных грошай. У адваротным выпадку вы будзеце ўсе пазбаўленыя льгот. Клубы на сваіх чыноўнікаў і іншых набліжаных павінны зарабляць грошы самі. Хай ідуць і просяць у спонсараў. А так у нас дзяржава з'яўляецца асноўным спонсарам», — заўважыў ён.

На даклад запрошаны віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка, старшыня Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Шарстнёў і член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў.

Варта зазначыць, што беларускія клубы апошні раз прабіваліся ў групавы раўнд еўракубкаў улетку 2018 года.

У турніры «Ліга нацый» дывізіёна С зборная заняла апошняе месца. У адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2024 года фінішавала чацвёртай з шасці клубаў. Наогул за 30-гадовую гісторыю мужчынская зборная Беларусі ні разу не прабівалася ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў Еўропы і свету, хоць там паспелі пагуляць і Ісландыя, і Албанія, і Фінляндыя.

Чытайце таксама:

Лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе правялі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны

Беларусы разгромна прайгралі ў матчы за 3-е месца чэмпіянату свету па пляжным футболе

Беларускі галкіпер перайшоў у клуб з Польшчы

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4