Ён прадставіў інфаграфіку з чатырма мастамі Нямеччыны, якія могуць стаць цэллю ў адказ, калі Украіна атакуе Крымскі мост нямецкімі ракетамі Taurus. Прапагандыст пералічыў:

  • Фемарнзундскі мост
  • Ругенскі мост
  • Мост Гагенцалернаў у Кёльне
  • Магдэбургскі водны мост

«Ёсць на што паглядзець праз ракетны прыцэл, — сказаў ён. — Шкада будзе, але што рабіць? Наш Крымскі мост ім не шкада. Упэўнены, пасля апублікаванага аўдыёзапісу нарады генералаў бундэсвера з мэтай знішчыць наш Крымскі мост і наш Генштаб правядзе сваю рэкагнасцыроўку наконт аналагічных мэтаў у адказ у Нямеччыны.

Высокадакладны гіпергук вырашыць задачу няўхільна. Ну а з якой нагоды? Наш прыгажун Крымскі мост будавала ўся краіна, ён стаў натхненнем, транспартнай артэрыяй і архітэктурным шэдэўрам. І раптам нейкія недабітыя немцы сядзяць і цэляцца ў яго».

Як адзначае аглядальнік Bild Францыска Рынглебен, канцлер Олаф Шольц за апошнія дні некалькі разоў адкінуў магчымасць пастаўкі Украіне ракет Taurus. Але гэта не спыняе Расію ад нагнятання істэрыі вакол гэтай тэмы.

«Такі тып прапаганды паказвае, што магчымае прымяненне ракет Taurus, відаць, турбуе Пуціна больш, чым меркавалася», — піша журналістка.

Чытайце таксама:

Як расійская разведка змагла перахапіць размову нямецкіх афіцэраў?

Міністр абароны Германіі выказаўся наконт уцечкі размоў нямецкіх вайскоўцаў пра ракеты Taurus

Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5