перахоп размовы ВПС Германіі interception of a conversation by the German BBC перехват разговора немецкой BBC

Скрын відэа ZDF.de

Па словах прадстаўніка міністра абароны Германіі, якога цытуе Le Monde, прычына перахопу расійскімі спецслужбамі размовы афіцэраў і генерала Вайскова-паветраных сіл Германіі банальная:

замест таго, каб размаўляць па зашыфраванай сетцы, чацвёра мужчын проста абмяняліся інфармацыяй з дапамогай платформы відэаканферэнцый WebEx. Прычым адзін з іх падключыўся да размовы са свайго мабільнага тэлефона з гасцінічнага нумара ў Сінгапуры.

Як паведамляе ZDF.de, платформа WebEx — камерцыйны прадукт амерыканскага правайдара Cisco — шырока выкарыстоўваецца для многіх канферэнцый Бундэсвера. Але не толькі ім. Сярод карыстальнікаў платформы федэральны ўрад, органы бяспекі і парламент.

Пры гэтым тая версія, што выкарыстоўваюць дзяржаўныя органы, адрозніваецца ад версій для звычайных кампаній. У бундэстагу, напрыклад, яна адаптаваная для ўнутранай сеткі Parlakom.

Праз WebEx таксама магчымая перадача сакрэтнай інфармацыі, праўда, самага нізкага ўзроўню канфідэнцыйнасці. Прычым для гэтага неабходна актывізаваць спецыяльнае шыфраванне. Задача вайсковых нарадаў у WebEx заключаецца ў тым, каб дакладна адсочваць, што і ў якім кантэксце можна сказаць, а што адносіцца да больш высокага ўзроўню сакрэтнасці.

Абмеркаванне інфармацыі, якая класіфікуецца як «сакрэтная» і вышэй, можа адбывацца з выкарыстаннем лічбавых сродкаў сувязі, але для гэтага трэба ўжыць іншыя камунікатыўныя рашэнні, якія адпавядаюць узроўню сакрэтнасці.

«Ёсць прыкметы таго, што выкарыстоўваўся недастаткова бяспечны канал сувязі, улічваючы кантэнт, які абмяркоўваўся. Гэта прадмет цяперашняга расследавання»,

— заявіў на прэс-канферэнцыі 3 сакавіка прадстаўнік Міністэрства абароны Германіі.

Чытайце яшчэ:

Міністр абароны Германіі выказаўся наконт уцечкі размоў нямецкіх вайскоўцаў пра ракеты Taurus

Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта

Чаму Макрон раптам загаварыў пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну

Клас
5
Панылы сорам
40
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?