6 сакавіка 2024 года ў Карэліі пры пакуль незразумелых абставінах быў забіты беларус Мікалай Аляксееў. Расійскія СМІ паведамляюць, што яго пры затрыманні забілі супрацоўнікі ФСБ.

Што вядома пра Мікалая Аляксеева?

Мяркуючы па старонцы «Укантакце», яму 49 гадоў. На аватарцы стаіць Пагоня, сярод апошніх ілюстрацый свечка ў памяць пра Аляксея Навальнага, а таксама здымкі з беларускіх пратэстаў-2020.

Аляксееў вучыўся ў школе ў Віцебску, там жа скончыў ПТВ, а пасля паступіў у Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Там вучыўся на факультэце рускай філалогіі.

У анкеце пазначана чацвёра дзяцей. Старэйшы сын ужо дарослы, малодшаму 7 гадоў.

Выглядае, што да падзей 2020 года Аляксееў працаваў трэнерам па ёзе.

Пасля актыўна ўключыўся ў пратэсную дзейнасць.

«Ганаруся сваёй краінай! Ганаруся людзьмі! Найлепшыя моманты не ўвайшлі ў кадр — не да таго было. Нас сёння было каля 300 тысяч! Толькі ў Мінску! І хай гэта яшчэ не канчатковая перамога, але мы пераможам! Галоўнае не здавацца!!!! І не забываць, што мы — НАРОД!!!!», — напісаў Мікалай 16 жніўня 2020 года.

Светапоглядам Аляксеева пазначаны лозунг «За свабодную Беларусь».

Чытайце таксама:

У Карэліі пры затрыманні ФСБ забіла беларуса. Яго западозрылі ў падрыхтоўцы дыверсіі

«ФСБ забрала тэлефон у мамы». Сын забітага ў Карэліі беларуса расказаў, што адбываецца

«Адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў». ФСБ агучыла сваю версію забойства Мікалая Аляксеева

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
73
Абуральна
9