Паводле інфармацыі расійскіх сілавікоў, напярэдадні Аляксеева высачылі каля суседняй вёскі, дзе ён хаваў выбухоўку. А калі яго прыйшлі арыштоўваць, аказаў супраціў і быў забіты. ФСБ называе яго членам «Палка Каліноўскага» і заяўляе, што Аляксееў збіраўся закласці выбухоўку ў будынку адміністрацыі Аланецкага раёна Карэліі.

Мікалай Аляксееў актыўна выступаў супраць Лукашэнкі, публікаваў фатаграфіі з пратэстаў у 2020 годзе, размяшчаў у сацыяльных сетках пасты аб парушэннях правоў чалавека ў краіне. Па інфармацыі расійскіх сілавікоў, у 2022 у Беларусі яго абвесцілі ў вышук за «абразу Лукашэнкі».

Вось, напрыклад, публікацыя актывіста ад 25 чэрвеня 2021 года:

«Тое, што адбываецца зараз у маёй краіне, называецца адным словам — генацыд. Гэта генацыд нашага народа. Нахабная беспардонная хунта на чале з самазванцам сілай захапіла ўладу.

Вось ужо амаль год народ Беларусі вядзе супраць іх барацьбу. У многіх апускаюцца рукі, хтосьці яшчэ не да канца ўсвядоміў, што рэпрэсіі закрануць усіх без выключэння», — пісаў тады Мікалай.

На аватарцы ў Аляксеева стаялі беларуская Пагоня і ўкраінскі Трызуб.

Чытайце таксама:

Што вядома пра беларускага актывіста Мікалая Аляксеева, якога ў Карэліі забіла ФСБ

«ФСБ забрала тэлефон у мамы». Сын забітага ў Карэліі беларуса расказаў, што адбываецца

«Адкрыў агонь па супрацоўніках спецслужбаў». ФСБ агучыла сваю версію забойства Мікалая Аляксеева

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
70
Абуральна
53