Фота: Matteo Chinellato / NurPhoto via Getty Images

Фота: Matteo Chinellato / NurPhoto via Getty Images

Рэжысёр Эмір Кустурыца аб'яднае сюжэты раманаў «Злачынства і пакаранне» і «Ідыёт» Фёдара Дастаеўскага ў адной экранізацыі. Наступны фільм атрымае назву «Злачынства без пакарання» і будзе зняты ў Санкт-Пецярбургу і Сібіры, піша РБК.

Кустурыца адзначыў, што карціна будзе «камбінацыяй» двух літаратурных твораў і можа атрымацца «сацыяльна рэлевантным фільмам».

У будучыні рэжысёр таксама плануе прыступіць да экранізацыі рамана Яўгена Вадалазкіна «Лаўр» і зняць фільм па творы Мікалая Гогаля.

Аднак у апошнім выпадку ён пакуль яшчэ не вырашыў, якую канкрэтна працу пісьменніка будзе экранізаваць. «Ці будуць гэта «Мёртвыя душы» або «Аповесць пра тое, як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам», не ведаю», — сказаў Кустурыца.

Рэжысёр таксама распавёў, што руская культура аказала на яго вялікі ўплыў, і назваў Маскву найлепшым горадам у свеце.

Эмір Кустурыца — югаслаўскі і сербскі кінарэжысёр і акцёр, адзначаны ўзнагародамі найбуйнейшых кінафестываляў Еўропы, уключаючы дзве «Залатыя пальмавыя галіны» Канскага кінафестывалю. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна, замежны член Акадэміі навук і мастацтваў Рэспублікі Сербскай.

Сярод яго самых вядомых кінапрац — «Час цыган», «Чорная котка, белы кот», «Жыццё як цуд», «Запавет», «Па Млечным шляху».

Чытайце таксама:

«Дзюна: частка другая» — блакбастар, ідэальны да скрыгату ў зубах

10 новых серыялаў, якія выйдуць вясной

«Апенгеймер» і «Небаракі» сталі трыумфатарамі, а «Барбі» засталася ні з чым

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1