Скрыншот рылз у інстаграме Feelingtrees

Скрыншот рылз у інстаграме Feelingtrees

Мяркуючы па відэа, адбылося ўсё каля двух месяцаў таму. І ўвесь гэты час маладая жанчына спрабуе аднавіцца, а яе муж адзін працягвае ствараць сумачкі.

У рылсе паведамляецца, што сярод парушэнняў, з якімі Марына сутыкнулася, быў умераны парэз правай рукі з перавагай у кісці і выяўленая маторная афазія, якая суправаджалася парушэннем маўлення. Нягледзячы на тое, што праблем з нагамі не было, дактары забаранілі першы тыдзень нават спрабаваць падымацца з ложка.

Цяпер Марына адчувае сябе нашмат лепш, таму можа распавядаць падпісчыкам, якімі былі гэтыя два няпростыя месяцы пасля інсульту.

— Пасля інсульту я адчувала сябе абсалютна бездапаможнай, я не магла ніяк выказваць свае думкі, сказаць пра нешта ці папрасіць кагосьці аб дапамозе. У мяне вельмі моцна кружылася галава і я ўвесь час хацела спаць.

Марына Еўжык. Фота з інстаграма Feelingtrees

Марына Еўжык. Фота з інстаграма Feelingtrees

Жанчына кажа, што не было адчування самоты, таму што двойчы ў дзень яе наведваў муж, а ўвесь астатні час размеркавалі паміж сабой сябры. Каб дапамагчы Марыне зноў пачаць гаварыць, сябры рабілі ёй спецыяльны масаж.

Яна таксама распавяла, што тыдні, праведзеныя ў аддзяленні неўралогіі, успамінае з жахам.

— Гэтае аддзяленне напоўнена страхам, цішынёй, якую могуць парушаць дзікія крыкі пацыентаў. За два месяцы гэты самы цяжкі час: першы тыдзень ты проста не разумееш, што ты і дзе ты, на другім тыдні прыходзіць усведамленне, а на трэці тыдзень ты хочаш хутчэй адтуль сысці.

Каментатары спрабуюць падтрымаць дызайнерку і адначасова здзіўляюцца таму, як «памаладзеў» інсульт. Нехта сцвярджае, што гэта адбылося пасля пандэміі каранавірусу. Але Марына адказвае, што не хварэла на кавід, а таксама не рабіла прышчэпак ад гэтай хваробы.

Прычыны яе інсульту медыкі спрабуюць высветліць. А пакуль Марына піша, што ёй трэба навучыцца адпачываць.

Чытайце таксама:

У Гродзенскай універсітэцкай клініцы для выяўлення інсультаў сталі выкарыстоўваць штучны інтэлект

У ЗША ўхвалілі першы ў свеце прэпарат на аснове рэдагавання генаў

У дзяцей, якія задоўга сядзяць перад тэлевізарам ці ў тэлефоне, большая рызыка з'яўлення сардэчных хвароб

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
79
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?