Гульня атрымалася вельмі напружанай, інтрыга ў ёй не спадала да апошняй хвіліны.

Пасля першага тайма зборная Беларусі вяла 2:0, забітымі мячамі адзначыліся Ігар Брышцель і Яўген Новікаў.

Пасля перапынку італьянцы зраўнялі лік. За 6 хвілін да канца асноўнага часу матча Ігар Брышцель са штрафнога ўдару зноў вывеў Беларусь наперад, але ўсяго толькі крыху больш чым праз хвіліну італьянцы аднавілі раўнавагу.

Дадатковы час лік на табло не памяняў, і ўсё вырашылася ў серыі пенальці. Італьянцы былі дакладныя ўсе пяць разоў, а вось чацвёрты па чарзе ўдар беларускага футбаліста быў няўдалым. Такім чынам: 3:3 ў асноўны і дадатковы час матча і 4:5 на карысць Італіі ў серыі пенальці.

У фінале італьянцы сустрэнуцца з бразільцамі, а беларусы — з іранцамі.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі па пляжным футболе сенсацыйна выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0