Частка трасы, якая закрываецца на зіму. Фота: стоп-кадр з відэа Rai News 24

Частка трасы, якая закрываецца на зіму. Фота: стоп-кадр з відэа Rai News 24

У італьянскіх Альпах спынілі фургон з 24-гадовым беларусам за рулём, які збіраўся праехаць па закрытай на зіму дарозе, якая ператвараецца на халодны сезон года ў частку лыжнай трасы, піша сайт «Беларусь і свет».

Інцыдэнт адбыўся 12 лютага на тэрыторыі камуны Ла-Цюіль у аўтаномным рэгіёне Вале-д'Аоста, на дзяржаўнай аўтастрадзе 26, якая ідзе праз перавал Пікала Сан-Бернарда на мяжы Італіі з Францыяй.

Каля 17.30 карабінерам у Ла-Цюілі паступіла інфармацыя, што па лыжнай трасе нумар 7 размешчанага тут гарналыжнага курорта «Эспас Сан-Бернарда» ў напрамку Францыі рухаецца Renault Master шэрага колеру з польскімі нумарамі.

Кіроўца, нягледзячы на просьбу супрацоўнікаў, якія гарантуюць бяспеку ў зонах катання, спыніць рух і вярнуцца, замацаваў на колах свайго транспартнага сродку ланцугі супрацьслізгання, каб працягнуць шлях.

Спыніў ён машыну, толькі калі на месца прыбыў патруль карабінераў. Асобу мужчыны, які быў цвярозы, высветлілі, а фургон, які перавозіў тэкстыльныя матэрыялы з усімі неабходнымі дакументамі, старанна агледзелі.

У выніку быў выпісаны штраф 200 еўра за парушэнне мясцовага закона, які рэгулюе выкарыстанне схілаў на гарналыжных курортах. Выплаціўшы грошы, кіроўца аднавіў шлях у Францыю, але гэтым разам — праз Манбланскі тунэль.

Чаму ён хацеў працягваць рух па лыжнай трасе, невядома. Магчыма, проста не змог прачытаць на шчыце інфармацыю аб закрыцці гэтага ўчастка дарогі, не разумеў, што яму кажуць, разгубіўся, быў упэўнены ў правільнасці маршруту.

Чытайце таксама:

У Германіі адзін беларускі дальнабойнік пераехаў іншага

У Іспаніі накрылі падпольную аўтамайстэрню беларусаў. У іх на рабскіх умовах таксама працавалі беларусы

«Магчымасць пабачыць столькі ўсяго новага — далёка не ва ўсіх прафесіях». Кухарка з Гродна пяць гадоў працуе дальнабойніцай і дагэтуль у захапленні

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2