Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, 17-гадовы хлопец размясціў у інтэрнэце ролік, у якім ён сядзіць за рулём «Жыгулёў» падчас іх руху. А на даху машыны ў гэты час сядзяць яшчэ два хлопцы па 16 і 17 гадоў.

Пабачыўшы гэты ролік, аўтаінспектары прыцягнулі хлопцаў да адміністрацыйнай адказнасці: кіроўцу — за язду без правоў, а яго сяброў — за знаходжанне падчас руху аўтамабіля па-за салонам.

Матэрыялы справы адправілі ў камісію па справах непаўналетніх, а аўтамабіль — на спецыяльную стаянку. Каму ён належыць, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Тэрмін дзеяння пасведчанняў кіроўцаў павялічваюць у два разы

Мінчанін скраў у пʼянага незнаёмца 12 тысяч даляраў, гуляў на іх тыдзень, а папаўся на скрадзенай бутэльцы піва

На МКАД з грузавіка ўпала бетонная пліта, машыны ледзь паспелі затармазіць

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0