Дэбютант амерыканскай нацыянальнай жаночай футбольнай лігі ФК «Бэй» набыў форварда Рэйчыл Кундананджы з «Мадрыда» за рэкордную для жаночага футбола суму, піша Championat.om

Сума трансферу 23-гадовага форварда жаночай зборнай Замбіі склала € 735 тысяч. Футбалістка, якая забіла 33 галы ў 43 матчах чэмпіянату Іспаніі, падпісала кантракт на чатыры гады з магчымасцю падаўжэння яшчэ на сезон. Да пераходу ў «Мадрыд» Рэйчыл выступала за «Эйбар».

Папярэдні трансферны рэкорд належаў паўабаронцы зборнай Англіі Кіры Уолш, якая перайшла з «Манчэстэр Сіці» ў «Барселону». Каталонскі клуб заплаціў за англічанку € 460 тыс.

735 тысяч еўра — гэта зусім мала ў параўнанні з мужчынскімі трансферамі. Чатыры самыя дарагія пераходы мінулым летам у мужчынскім футболе пераадолелі мяжу ў 100 мільёнаў еўра.

Дэклан Райс перайшоў з «Вест Хэма» ў «Арсенал» за 116.6 млн еўра, Мойсес Кайседа з «Брайтана» ў «Чэлсі» за 116 млн еўра, Джуд Белінгем з «Барусіі» Дортмунд у «Рэал» за 103 млн еўра, а Хары Кейн з «Тотэнхэма» ў «Баварыя» за 100 млн еўра.

Што да гэтай зімы, то футбольныя эксперты скардзіліся на адсутнасць гучных трансфераў. Так самы дарагі быў у 18-гадовага Вітара Роке, якога «Барселона» купіла ў «Атлетыка Паранаэнсе» за «нейкія няшчасныя» 40 мільёнаў еўра.

Чытайце таксама:

Усе футбольныя клубы атрымалі ліцэнзіі на допуск да вышэйшай лігі

Кубак Афрыкі па футболе выйграла каманда, у якую мала хто верыў

Фанаты сербскай «Црвены Звезды» размахвалі расійскімі сцягамі на трыбунах падчас матчу чэмпіянату краіны

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0