«Галасуем, выключна, за годных кандыдатаў», — падпісала жанчына фота ў інстаграме. І дадала хэштэгі #25февраля і #обожаювыборы.

Любоў заклікала галасаваць за дырэктара Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Андрэя Анісімава. Менавіта з «Белпошты» яе звольнілі ў 2021 годзе за прагул. Тады гродзенка хацела ўзяць адгул на 25 сакавіка, калі адзначаецца Дзень Волі, але ёй яго не далі.

Любоў Сарлай. Фота: інстаграм гродзенкі

Любоў Сарлай. Фота: інстаграм гродзенкі

Фота з Яўгенам Дудко яна падпісала хэштэгамі #обожекакоймужчина і #малиновоеваренье.

Дудко з прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама перайшоў у Гродзенскую абласную арганізацыю фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», дзе стаў намеснікам старшыні савета. У 2020 годзе ён быў на акцыях пратэсту і сачыў за затрыманнямі.

Гродзенцы, якія не ведалі пра змену грамадска-палітычнай пазіцыі Сарлай, дзівяцца ў каментарах.

«Свайму сябру Дудко перадавай вітанкі ад сапраўдных гарадзенцаў. Можа, ён не толькі з прадажнымі будзе фоткацца», — напісала палітэмігрантка Юлія Сліўко.

Некаторыя каментары, напрыклад, журналіста Руслана Кулевіча, Любоў ужо выдаліла, а на іншыя адказвае смайлікамі.

Што паўплывала на змену пазіцыі Любові, невядома. Да гэтага яна ўдзельнічала ў забегах, арганізаваных уладамі, у якіх, як правіла, удзельнічаюць і сілавікі. Але зусім ужо непрыхавана раскрылася толькі 9 лютага.

У 2020-м праславілася БЧБ-штанамі

Любоў Сарлай неаднаразова затрымлівалі і судзілі пасля выбараў 2020 года. Спачатку яе затрымалі 31 кастрычніка 2020 года. Потым праваахоўнікі склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах за фота ў інстаграме. Некаторыя справы спынілі з-за заканчэння тэрміну даўніны.

Вядомай стала гісторыя пра штаны з БЧБ-лампасамі — за прагулку ў іх дзяўчына выплаціла штраф у 20 базавых велічынь (тады — 580 рублёў).

У красавіку 2023 года Любоў аштрафавалі на 30 базавых велічынь за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Бондарава непераканаўча апраўдваецца за тое, чаму 17 гадоў не працавала

«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай

 «Беглыя, вы маглі б таксама карыстацца гэтым законам». Сумная гісторыя пра тое, як тыктокер схадзіў у дэпутаты

Клас
4
Панылы сорам
59
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
11