«І ў нас, насамрэч, створана велізарная колькасць магчымасцяў для вядзення палітычнай барацьбы самымі рознымі спосабамі, у самым розным аб'ёме, але ў рамках закона. І вы, дарагія беглыя, маглі б таксама карыстацца гэтым законам…»,

— казаў Арцём Дубінін, без узгаднення з вертыкаллю вылучаючыся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63.

Але 30 студзеня стала вядома, што яго не зарэгістравалі ў якасці кандыдата. А барацьбу з прагназаваным вынікам тут працягнуць былы кіраўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС РБ Руслан Касыгін і дырэктарка Барысаўскай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтва Ала Руткоўская. Абодва, дарэчы, члены партыі «Белая Русь». 

Можна меркаваць без асаблівай рызыкі памыліцца, што ў гэтай акрузе дэпутацкае месца забраніравана за Касыгіным.

Чытайце таксама:

Давераную асобу Лукашэнкі раптоўна не зарэгістравалі кандыдатам у Гродзенскі абласны савет

«Працаваць на карысць Радзімы». Гомельскі дэпутат не дачакаўся заканчэння паўнамоцтваў і з'ехаў у Расію

Брэсцкая дэпутатка парламента ішла на перавыбары — але раптоўна зняла сваю кандыдатуру

Галоўны адэпт рускага міра і СССР праляцеў міма парламенцкіх выбараў

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
66
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1