Андрэй саннікаў Андрей Санников Andrey Sannikov

Андрэй Саннікаў і журналістка «Дойчэ Веле». Скрын відэа dwbelarus / YouTube

Журналістка спытала, што ён хацеў сказаць тым фота.

«Паслухайце. Я кніжку напісаў кулінарную. Вы гэта ведаеце? Не?» — заўважыў Саннікаў.

Журналістка адказала, што ведае. Кніга называецца «Турэмная кухня».

Архіўны здымак. 

Архіўны здымак. 

Саннікаў працягнуў: «Ну навошта вы вось гэта… Гэта што, абавязковыя пытанні, якія куратары гавораць вам задаваць? Ці ў тэмніках?»

«Калі я чую адны і тыя ж бязглуздыя пытанні… Прабачце», — адказаў Саннікаў.

Пазней ён выказаў заўвагу, што прыйшоў на інтэрвʼю ў сувязі з выхадам дакументальнага фільма аб ім, а яму ніводнага пытання па фільме не задалі.

«Затое вы гаворыце, што вы незалежнай журналістыкай займаецеся і павінны задаваць вось гэтыя пытанні пра нейкія фотаздымкі».

Нагадаем, што катлеты ў фэйсбуку Андрэй Саннікаў запосціў у дзень, калі Святлана Ціханоўская запусціла ініцыятыву па зборы подпісаў за мірныя перамовы з уладай (у сакавіку 2021 года). Пасля крытыкі на свой адрас ён гэты пост выдаліў.

Ініцыятыва Святланы Ціханоўскай выклікала крытыку часткі апазіцыі, у тым ліку Андрэя Саннікава і рэдактаркі «Хартыі-97» Наталлі Радзінай, якія выступалі за больш радыкальныя дзеянні. У той жа час шырокія колы грамадскасці ідэю Ціханоўскай падтрымалі. За 4 дні зварот падпісалі больш за 670 тысяч чалавек — гэта абсалютны рэкорд для падобнага роду палітычных зваротаў.

Чытайце яшчэ:

Андрэй Саннікаў выдаў дыхтоўную кнігу пра турэмную кухню розных краін

Стась Карпаў назваў Пазняка «бяздушным хлусам», а Саннікава — «зларадным тролем»

Ціханоўская заявіла пра запуск агульнанацыянальнага галасавання за перамовы з уладай

Клас
12
Панылы сорам
62
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
10