2 лютага запрашаюць на чытку лістоў.

«Адпраўны пункт для стварэння гэтага мерапрыемства — 2 лютага «Дзень беларускіх герояў і гераіняў», які мы будзем адзначаць у Дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Увечары мы збяромся разам у мяккім паўзмроку бара, каб прачытаць асабістыя і шчырыя лісты тых, хто змагаўся за свабоду і ідэі. У гэты дзень мы хочам зразумець, хто такія героі і гераіні і, магчыма, знайсці іх унутры сябе», — гаворыцца на старонцы прадстаўніцтва ў інстаграме.

Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку беларускіх добраахвотнікаў Палка Каліноўскага і палітычных зняволеных.

Варта зазначыць, што беларуская паваенная эміграцыя адзначала некалькіх дзесяцігоддзяў Дзень герояў 27 лістапада — у Дзень Слуцкага збройнага чыну, які адбыўся ў 1920 годзе. Тады насельніцтва Случчыны паўстала супраць Чырвонай Арміі, якая пасля сканчэння савецка-польскай вайны рухалася з усходу заняць паводле мірнай дамовы беларускія землі.

Чытайце таксама:

На віленскіх могілках Росы ўшанавалі Каліноўскага і паўстанцаў. Паднялі і беларускі сцяг ФОТЫ

«Прайшло сто гадоў — але гісторыя паўтараецца». Ціханоўская звярнулася да беларусаў на ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

«Тожабеларусы». Новае жыццё палітычнага клішэ стагадовай даўніны

Кіраўніца перадвыбарнага штаба Ціханоўскай набыла «Тэслу». У твітары пакупку ацанілі не ўсе

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0