У абед адбылася святая Імша ў Кафедральным саборы. А пасля — цырымонія на могілках Росы.

Прысутнічалі прэзідэнты Літвы і Польшчы Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда, пасол Украіны ў Літве Пятро Бешта. Запрошана была і Святлана Ціханоўская. Побач з літоўскім, польскім і ўкраінскім сцягамі стаяў і нацыянальны беларускі.

«Нашы продкі адмовіліся жыць пад прыгнётам акупантаў. Яны выбралі годнасць замест пакоры. Свабоду замест рабства. Цывілізаваную Еўропу замест варварскай імперыі.

І хоць паўстанне не скончылася перамогай, яно засведчыла палітычнае нараджэнне беларускай нацыі. 

А Кастусь Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на нашых землях, стаў сімвалам нашай супольнай барацьбы за свабоду. 

Cёння чатыры народы — Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны — яднаюць месцы яго нараджэння, ягонага змагання і пакутніцкай смерці. Яднае памяць пра яго ў імені палка, які бароніць сёння Украіну», — выступіла Ціханоўская. 

Яна заўважыла, што цяпер народы супрацьстаяць той самай імперыі.

«Тагачаснай Расійскай імперыі карцела не толькі знішчыць права нашых народаў на самастойнае жыццё, але і самую іхную ідэнтычнасць — мову, культуру, гістарычную памяць і еўрапейскія каштоўнасці. «У нас адно вучаць у школах, каб цябе зусім перарабіці на маскаля», — выкрываў палітыку «рускага свету» Каліноўскі. 

Гэтаксама і цяпер Расія спрабуе сцерці ўкраінскую і беларускую самасвядомасць, каб палегчыць і апраўдаць далейшую агрэсію. А прарасійскі рэжым у Беларусі выкараняе беларускую мову і закрывае школы польскай і літоўскай меншасцяў», — прамаўляла Святлана Ціханоўская.

Яна згадала, як нядаўна ў Лідзе знік герб паўстання Каліноўскага з магілы святара-паўстанца Адама Фалькоўскага. 

«Тыраны могуць знішчыць помнікі, перапісаць падручнікі, закатаваць людзей у турмах, але ім ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух», — дадала яна.

Ушанаваць памяць паўстанцаў прыйшлі і беларускія актывісты, былыя палітвязні, ваяры.

Атмасфера цырымоніі — у фотарэпартажы «Нашай Нівы».

Былы каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко трымае плакат з беларускімі ваярамі — загінулымі і ўзятымі ў палон.

Былы каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко трымае плакат з беларускімі ваярамі — загінулымі і ўзятымі ў палон.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа з жонкай, дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа з жонкай, дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.

Клас
94
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
2