У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, будучы пісьменнік паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню. Аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць навучанне.

Пасля вайны і дэмабілізацыі ў 1947-м Быкаў прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкую вучэльню. Але ў выніку трапіў у Гродна, дзе некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях, расказваюць арганізатары выставы.

У кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» Васіль Быкаў пісаў: «Выяўленчае мастацтва ўвайшло ў маю душу з малюнкаў, кніжных ілюстрацый. Асабліва захаплялі гравюры ў старых кнігах Жуля Верна ды іншых».

На выставе будзе прадстаўлена больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Быкава. Краявіды, хаткі, падворкі з часоў дзяцінства, успаміны аб вайне, выпадкі з жыцця, самаіранічныя замалёўкі, засваенне аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах — вось тое, што замалёўваў пісьменнік.

Адкрыццё 25 студзеня ў 17:00

Працягнецца да 5 траўня

Адрас: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13

У верасні-кастрычніку аналагічная выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» праходзіла ў Віцебску — горадзе, які цесна звязаны з імем пісьменніка.

Чытайце таксама:

Каго з беларускіх пісьменнікаў найбольш выдавалі за савецкім часам? Не ўсіх вы ведаеце

Выйшаў першы том збору твораў Івана Чыгрынава

«Двойчы ўвайсці ў раку Ла-Плата майму пакаленню не дадзена». Беларуская перакладчыца прайшла аргенцінскімі сцежкамі старых успамінаў

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0