«Наша Ніва» сёння паведамляла аб тым, што Ігар Сергеенка, цяперашні кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі, пакідае пасаду і ідзе ў парламент.

Эксперты бачаць яго відавочнай заменай пасівеламу Уладзіміру Андрэйчанку. 

Але тое, што грамадства даведалася толькі цяпер, чыноўнікам стала вядома загадзя: працэдура ўзгаднення кандыдатаў на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта пачынаецца за месяцы да кадравай замены.

Адміністрацыя прэзідэнта

Адміністрацыя прэзідэнта

Традыцыйна няма аднаго пераемніка — ёсць спіс, падрыхтаваны і ўзгоднены рознымі дзяржаўнымі інстытуцыямі, з іх меркаваннямі па кожнай фігуры.

Як вядома «Нашай Ніве», нейкі час таму самай моцнай кандыдатурай-пераемнікам лічыўся Юрый Назараў. На гэты момант ён узначальвае Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.

Юрый Назараў. Былы віцэ-прэм'ер, начальнік Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Юрый Назараў. Былы віцэ-прэм'ер, начальнік Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Калі адсачыць публікацыі БелТА па яго прозвішчы, то можна ўбачыць, якой нехарактэрнай для загадчыка гаспадаркі дзейнасцю займаўся Назараў, цягнучы сябе ў крэсла Сергеенкі, — ускладаў кветкі ў мемарыяльным комплексе «Ала» пад Светлагорскам, зачытваў вітальную прамову Лукашэнкі ўдзельнікам абласных «Дажынак». 

Але здарылася неспадзяванка, і сітуацыя выглядае як зняцце моцнай фігуры з дошкі: па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманы першы намеснік Назарава, Дзмітрый Рыбко. 

Дзмітрый Рыбко (справа), былы першы намеснік Назарава. Рыбко хутка споўніцца 50 гадоў. Па інфармацыі «Белпола», ён нарадзіўся ў Мядзельскім раёне, а апошнія 20 гадоў уладкаваны ў сістэме Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, у тым ліку працаваў у санаторыі «Прыазёрны». Яго жонка, Лілія Рыбко, узначальвала спа-цэнтр у санаторыі «Юнацтва» на беразе Мінскага мора. Фота: president-hotel.by

Гэта рэдкая падзея, якая мае практычныя наступствы для Назарава — атрымліваецца, ён не здолеў арганізаваць работу, стварыў умовы для карупцыі, праявіў злачынную слепату, калі ягоны першы намеснік аказаўся хабарнікам. Нельга выключаць, што Рыбко ў нязвыклых дэкарацыях СІЗА і пад уздзеяннем метадаў беларускага следства можа што-небудзь расказаць пра самога Назарава.

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
63
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
13