Вера Лапко. Фота: tennis.by

Вера Лапко. Фота: tennis.by

«Хачу выказаць вялікую падзяку ўсім тым людзям, якія шчыра падтрымлівалі і верылі ў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуючы вам я стала тым гульцом і чалавекам, якім з'яўляюся. Вас было не так шмат, але я знаю і памятаю ўсе вашыя імёны і нашу іх у сваім сэрцы. Дзякуй вам за ваш унёсак.

Таксама, хачу адзначыць і падзякаваць кожнаму чалавеку, хто заўзеў, хваляваўся і глядзеў мае матчы. Вашы промні падтрымкі адчуваліся на адлегласці, а добрыя словы ў паведамленнях сацсетак супакойвалі пасля параз», — напісала Вера Лапко ў сваім тэлеграме.

«Дзякую кожнаму беларусу, хто падтрымліваў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуй вам за тое, што былі побач з усімі гульнямі зборнай, і не толькі… Ганаруся тым, што я беларуска!» — напісала гэты абзац па-беларуску Лапко.

Вера Лапко была фіналісткай юніёрскіх US Open і Уімблдона ў парным разрадзе, а таксама першай ракеткай свету ў юніёрскім рэйтынгу. Найвышэйшае месца ў дарослым рэйтынгу — 60-е ў кастрычніку 2018 года.

Чытайце таксама:

Вызначыліся суперніцы беларусак на Australian Open

Арына Сабаленка разгромна прайграла фінал турніру ў Брысбене 

Шкурын, Сабаленка і скандалы. Што адбывалася ў спорце ў 2023-м

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
16
Абуральна
2