Фота Rozetka.com.ua 

Фота Rozetka.com.ua 

Статыстыка па гэтай тэме абмежаваная, але згодна з адным з анлайн-апытанняў, 63% людзей ніколі не спяць у шкарпэтках, 25% часам гэта практыкуюць, а амаль 12% робяць гэта рэгулярна, піша «Уол-стрыт джорнал».

Прыхільнікі сну ў шкарпэтках спасылаюцца на навуку. Даследаванні паказваюць, што шкарпэткі саграваюць ногі, што паляпшае сон. Клініка Кліўленда і Універсітэт аховы здароўя Фларыды прапагандуюць шкарпэткі як «невядомага героя», які значна ўмацоўвае сон.

Даследаванне, апублікаванае ў Journal of Physiological Anthropology, паказала, што маладыя мужчыны ў шкарпэтках засыналі на 7,5 хвіліны хутчэй, спалі на 32 хвіліны даўжэй і прачыналіся ў 7,5 разу радзей, чым тыя, хто спаў без шкарпэтак.

Клінічны псіхолаг і спецыяліст па сне доктар Майкл Брэус часта рэкамендуе паспрабаваць паэксперыментваць са шкарпэткамі ў ложку парам, якія маюць «несумяшчальныя» звычкі сну. Ён кажа, што партнёру, які мерзне ўначы, варта паспрабаваць надзяваць шкарпэткі, каб лепш высыпацца. Але сам сябе доктар Брэус адносіць да «гарачых хлопцаў», таму ўласных парадаў не прытрымліваецца і спіць без шкарпэтак.

Ёсць упэўненыя праціўнікі сну ў шкарпэтках, якія не прымаюць «ашкарпэткаваныя» ногі нават на іншых людзях. 

Некаторыя людзі знаходзяць для сябе прамежкавыя варыянты — як 37-гадовая Кортні Лагнер. Яна — заўзятая «аднашкарпэтачніца». Кортні параўноўвае зняцце шкарпэткі са зняццем бюстгальтара: для яе гэта своеасаблівы рытуал пераходу да стану камфорту і палёгкі напрыканцы дня. Кладучыся спаць, яна скідае адну шкарпэтку, але адну пакідае на назе. Што праўда, яе муж не ў захапленні ад шкарпэтак — але чаго не сцерпіш дзеля сямейнага спакою. 

Чытайце таксама:

Mark Formelle выпусціла беларускамоўныя шкарпэткі для кожнага дня тыдня

«Ніколі двух аднолькавых вырабаў не звязала». Маладая мама зарабляе на жыццё прыгожым вязаннем

Гісторыя навагодняга цуду: беларуска выпадкова атрымала ліст ад дзяўчынкі з дзіцячага дому — тая прасіла родную маму падарыць шкарпэткі

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
20
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
3