Mulled wine

Фота: Pxhere.com

Каб прыгатаваць безалкагольны глінтвейн на аснове гранатавага і яблычнага сокаў, спатрэбіцца:

  • 500 мл гранатавага соку
  • 25 г цукру
  • жменя замарожаных ажын
  • 250 мл яблычнага соку
  • 1 палачка карыцы
  • 1 зорка анісу
  • 4 гваздзікі
  • 3 гарошыны чорнага перцу
  • 1 апельсін, разрэзаны на чвэрткі

Як гатаваць:

  1. Змясціце гранатавы і яблычны сокі, цукар і ажыны ў рондаль. Злёгку размяшайце. Дадайце карыцу, аніс, гваздзік, перац і апельсін. Злёгку нагрэйце да закіпання.
  2. Пакаштуйце, каб дазнацца, ці хапае вам цукру, затым працадзіце глінтвейн у гарачатрывалыя шклянкі. 

А вось варыянт алкагольнага глінтвейну:

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн

Больш рэцэптаў:

Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты

Падборка калядных дэсертаў: цытрусы ў шакаладзе, «снежныя» капкейкі і мандарынавая пана-кота

Сытны сняданак: бэйгель з ласосем і яйкам пашот

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0