Арэльен Ларжо быў зоркай кухарскай справы. Фота: Emilie Drouinaud / Sud Ouest

Арэльен Ларжо быў зоркай кухарскай справы. Фота: Emilie Drouinaud / Sud Ouest

Вядомы кухар звольніўся пасля скандальнага абраду ініцыяцыі.

Як паведаміла французская газета Sud Ouest, памочнік кухара ў рэстаране прэстыжнага Hotel du Palais на французскім курорце Біярыц некалькі гадзін прасядзеў прывязаны да крэсла з яблыкам у роце і морквай у заднім праходзе.

За ўсім гэтым назіралі іншыя працаўнікі кухні, уключаючы самога Арэльена Ларжо. Відэа выклалі ў інтэрнэт (але потым прыбралі). Мяркуецца, што гэта быў своеасаблівы працэс ініцыяцыі новага працаўніка.

У Францыі любыя абрады ініцыяцыі забароненыя, але такая практыка мае месца ў некаторых рэстаранах. Часам іх апраўдваюць: маўляў, гэта праверкі стрэсаўстойлівасці маладога персаналу.

Hyatt, уладальнік Hotel du Palais, асудзіў інцыдэнт, заявіўшы, што ён супярэчыць іх прынцыпам. Кампанія ўжо распачала расследаванне здарэння. 

Hotel du Palais — вядомы пяцізоркавы гатэль на беразе мора ў Біярыцы.

У мэрыі Біярыца ад каментароў пакуль устрымаліся.

Чытайце таксама:

Лайфхак ад Цэслера, як выбраць добры рэстаран

Беларускі гісторык кіруе чатырохзоркавым гатэлем на Балканах, есць акулу штотыдзень і дзеліцца сваімі ўражаннямі

Самыя агідныя стравы ў свеце: што трапіла ў рэйтынг і ці ёсць там беларускае

Клас
1
Панылы сорам
48
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
21