Брытанская ракета Storm Shadow у Музеі Каралеўскіх ВПС у Лондане. Фота: Wikimedia Commons 

Брытанская ракета Storm Shadow у Музеі Каралеўскіх ВПС у Лондане. Фота: Wikimedia Commons 

Генерал бундэсвера ў адстаўцы і вайсковы эксперт Эрхард Бюлер заявіў, што ў іншым выпадку Украіна не змагла б знішчыць дэсантны карабель «Новачаркаск» у порце Феадосіі.

Да гэтага порта па прамой было 250 кіламетраў ад лініі фронту, аднак ракеты дакладна ляцелі не так, як іх бы запускалі адтуль. Запускалі іх у глыбіні тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем УСУ.

«Крылатая ракета павінна была праляцець больш за 250 км над акупаванай тэрыторыяй. Для гэтага трэба ведаць, дзе размешчаныя пазіцыі РЛС і СПА. Гэта не робіцца проста так», — падзяліўся меркаваннем генерал Бюлер.

«Увогуле і ў цэлым гэта азначае, што Украіна мае крылатыя ракеты з рэальнай дальнабойнасцю 400 км. […]

Свабода перамяшчэння Чарнаморскага флоту значна абмежаваная. Цяпер Феадосія, адзін з апошніх крымскіх партоў, якія лічыліся бяспечнымі, больш не бяспечны порт для Расіі. […]

Па шматлікіх другасных выбухах відаць, што на дэсантным караблі была вялікая колькасць боепрыпасаў. Мы ведаем, што гэтыя караблі выкарыстоўваюцца расіянамі як транспартныя судны», — расказаў вайсковы эксперт. 

Чытайце таксама:

Стала вядомая колькасць ахвяр на караблі «Новачаркаск» у Феадосіі

ЗША дадуць Кіеву дальнабойныя ракеты ATACMS. Што вядома і чаму гэта важна

Якія ракеты лепшыя: Storm Shadow ці Taurus

Клас
53
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0