Storm Shadow

Ракета Storm Shadow у Музеі Каралеўскіх вайскова-паветраных сіл. Лондан. Фота: Wikimedia Commons

Ракеты Storm Shadow былі распрацаваныя ў 1990-я гады французскай кампаніяй Matra і брытанскай British Aerospace. У французскай арміі гэтая ракета мае назву Scalp. Пастаўкі ракет украінскаму боку робіць Вялікабрытанія з мая гэтага года, а ракеты Scalp ад Францыі пачалі пастаўляцца ў пачатку жніўня.

Ракеты Taurus былі таксама распрацаваныя ў 1990-х сумеснымі намаганнямі нямецкай кампаніі Daimler-Benz Aerospace і шведскай Bofors. Аб пастаўках гэтых ракет Украіне толькі вядуцца размовы.

Абедзве ракеты адносяцца да класа «паветра — зямля» і прызначаныя для паражэння нерухомых цэляў на вялікай адлегласці.

Яны падобныя паміж сабою па вазе. Storm Shadow важыць 1300 кг, Taurus — 1360. Маюць аднолькавую даўжыню (5,1 м), але ў Taurus большы дыяметр (1,08 м супраць 0,48 м).

Ракета Storm Shadow мае двухступенную боегалоўку тыпу Broach вагой 450 кг. Першая ступень — кумулятыўны зарад, прызначаны для прабівання брані, бетону, цвёрдага грунту. Другая частка — фугасны зарад, які ўзрываецца ўнутры цэлі.

У Taurus выкарыстоўваецца аналагічная боегалоўка, але тыпу Mephisto. Агульная маса боегалоўкі складае 481 кг, з якіх 45 кг прыходзіцца на кумулятыўны і 56 кг на фугасны зарады.

Дальнасць палёту Taurus складае звыш 500 км (але экспартныя версіі маюць дыяпазон палёту ад 300 да 400 км), у Storm Shadow — звыш 560 км (аднак у ракет, якія пастаўленыя Украіне, — да 250 км). 

TAURUS

Ракета Taurus. Фота: Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі праз AP

Такім чынам, абедзве ракеты нават з абмежаваным радыусам палёту могуць накрыць усе акупаваныя тэрыторыі, у тым ліку і паўднёвы бераг Крыму.

Усе працэдуры навядзення абедзвюх ракет выконваюцца на зямлі праз выносны пульт. Самалёту адводзіцца задача проста падняць ракету ў паветра і даставіць яе бліжэй да цэлі. Пасля пуску ракета самастойна дасягае цэлі.

Сістэма навядзення ў ракет таксама падобная. Яны выкарыстоўваюць інерцыйную навігацыйную сістэму, GPS і сістэму навігацыі па эталоне ландшафту.

Але ракета Taurus мае больш дасканалую сістэму. Яна выкарыстоўвае навігацыю на аснове выявы. Дзякуючы выкарыстанню камбінаваных падсістэм ракета можа праляцець вялікія адлегласці без неабходнасці выкарыстання GPS.

Ракету цяжэй збіць з маршруту, яна можа ісці па складанай траекторыі, абыходзячы сістэмы супрацьпаветранай абароны. На падлёце Taurus актывізуе інфрачырвоную галоўку саманавядзення.

Ракеты Storm Shadow маюцца на ўзбраенні дзесяці краін. Узброеныя сілы Украіны выкарыстоўваюць гэтую ракету з мадэрнізаванымі старымі савецкімі самалётамі Су-24.

Пытанне інтэграцыі з гэтымі самалётамі ракет Taurus пад пытаннем. Яны маглі б выкарыстоўвацца разам з самалётамі F-16, якія, па самых смелых прагнозах, УСУ могуць атрымаць да канца гэтага года.

Ракеты Taurus дагэтуль стаялі на ўзбраенні толькі трох краін: Германіі, Іспаніі і Паўднёвай Карэі.

Чытайце яшчэ:

Украіна атрымала французскія дальнабойныя ракеты SCALP-EG

Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны

Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль? 

Клас
50
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?