Заказнік «Выганашчанскае». Фота: «Планета Беларусь»

Заказнік «Выганашчанскае». Фота: «Планета Беларусь»

Хата, што будзе выкарыстоўвацца як памяшканне для музея, пабудаваная ў 1921 годзе.

«Хата старажытная, яшчэ сечаная сякерай, а не пілаваная. Цяпер напаўняем яе рэчамі, каб паказаць жыццё палешукоў стогадовай даўніны», — расказаў дырэктар заказніка Сяргей Габец.

Ён звярнуў увагу, што такое месца для размяшчэння музея выбралі таму, што раней жыхары Палесся сяліліся на выспах.

Спецыялісты спрабуюць прадэманстраваць побыт палешукоў: якімі рамёствамі і промысламі яны займаліся. У тым ліку будуць выкарыстоўвацца архіўныя фотаздымкі.

Рэалізацыю праекта пачалі сёлета, цяпер ідзе падбор экспанатаў. Плануецца, што ў 2024 годзе турысты змогуць пабачыць новы інфраструктурны аб’ект.

Увогуле плошча заказніка «Выганашчанскае» складае 55 тысяч гектараў. На яго тэрыторыі разнастайны ландшафт: размешчаныя рэкі, азёры, шмат верхавых, пераходных і нізінных балот. Таксама добраўпарадкаваная экалагічная сцежка з чатырма пешаходнымі маршрутамі. Атрымаць асалоду ад унікальнай прыроды можна, скарыстаўшыся воднымі маршрутамі. Сярод неабсяжных водных абшараў размешчана каля сотні некранутых выспаў.

Ёсць тут і цікавыя гістарычныя аб'екты. У прыватнасці, па тэрыторыі заказніка праходзіць Агінскі канал. Падчас Першай сусветнай вайны гэтую мясцовасць перасякала лінія фронту. А на беразе Бабровіцкага возера археолагі выявілі стаянку старажытных людзей (каменнага веку).

Чытайце таксама:

Каму належыць Адам Міцкевіч: пра месіянскае і чалавечае

У Мінску адкрыўся новы музей — з дзвюма сотнямі мадэляў гадзіннікаў ФОТЫ

У Бабруйску зносяць будынак са знакамітай мазаікай. Петыцыя не дапамагла

Псіхушка, мураўёўкі, піраміда. У Беларусі з'явіліся новыя помнікі архітэктуры

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0