24 снежня ў 7:46 выратавальнікам ад медыкаў хуткай дапамогі Ляхавіцкай ЦРБ паступіла паведамленне, што ў тэхнічны калодзеж у в. Галавачы праваліўся чалавек, піша «Ляхавіцкі веснік». 

Ратавальнікі выехалі на месца здарэння, але пацярпелага не знайшлі. Адказаць на званок ён не мог, бо тэлефон пасля экстрэмальнага «купання» адмовіўся працаваць.

Пазней высветлілася, што 31-гадовы мужчына самастойна выбраўся і дайшоў да аграгарадка Конькі. А адтуль яго забрала хуткая дапамога. Цяпер ён знаходзіцца ў райбальніцы з абмаражэннем пальцаў ног.

Як пінчук апынуўся ў Ляхавіцкім раёне? З сябрамі ён паспрачаўся, што пешшу дойдзе з Баранавічаў да Ляхавічаў па навігатары па перасечанай мясцовасці.

Але калі ён ішоў па тэрыторыі малочнай фермы ў Галавачах, не заўважыў дошак, якія прыкрывалі калодзеж. Тыя пад ім праламаліся, і мужчына апынуўся ў вадзе.

Клас
2
Панылы сорам
36
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
25
Абуральна
10