Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сярэдняя пенсія ў Беларусі ўзрасла да 737 рублёў пасля індэксацыі ў верасні. Па цяперашнім курсе гэта каля $230.

У Расіі сярэдняя пенсія па выніках трэцяга квартала 2023 года складае 19 609 расійскіх рублёў. Цяпер гэта $215 даляраў. 

Такім чынам, сярэдняя пенсія ў Беларусі ў даляравым вымярэнні па выніках восені стала большай за расійскую.

А што ў Польшчы і Літве?

Сярэдняя пенсія ў Польшчы па выніках кастрычніка складала 2970 злотых. Гэта $745 у эквіваленце.

У Літве сярэдняя пенсія складае 575 еўра (каля $630). З наступнага года яна вырасце да 644 еўра (каля $700).

Чытайце таксама:

Што Беларусі выгадней эканамічна — імкнуцца ў ЕС або заставацца ў саюзе з Расіяй?

Прадукты, якія ў Беларусі каштуюць танней, чым у суседніх краінах ЕС

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
1