Адметнасць Гаўрыловіча ў тым, што гэта пісьменнік, які і ў творчасці, і ў публічных выступах карыстаецца беларускай мовай.

Уладзімір Гаўрыловіч, фота Sb.by

Уладзімір Гаўрыловіч, фота Sb.by

Гаўрыловіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна. Працаваў у сістэме адукацыі, пасля быў галоўным рэдактарам газет «Новае Палессе» (Жыткавічы) і «Гомельскія ведамасці». З 2005 узначальвае абласное аддзяленне праўладнага Саюза пісьменнікаў. Аўтар некалькіх дзясяткаў кніг, амаль усе яны напісаныя па-беларуску.

У лукашэнкаўскі парламент звычайна трапляюць некалькі беларускамоўных дэпутатаў. Напрыклад, у мінулым скліканні ў гэты разрад можна было аднесці стаўбцоўскага міліцыянта Івана Мамайку і гісторыка Ігара Марзалюка. Праўда, нават яны ў камунікацыі з астатнімі дэпутатамі часцяком пераходзяць на рускую мову.

Чытайце таксама:

Прадстаўнікі праўладнай партыі ў першы ж дзень збору подпісаў дэманстратыўна парушылі закон

Міністарка працы Ірына Касцевіч ідзе ў дэпутаты

«Нават мой палавы орган выйграе выбары». Гайдукевіч распавёў пра асаблівасці беларускай выбарчай сістэмы

Гайдукевіч, Гігін, Шпакоўскі, Шаўцоў, Барсукоў і астатнія. Хто ў Мінску сабраўся ў дэпутаты

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які ішоў у дэпутаты, нават не зарэгістравалі

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
15
Сумна
2
Абуральна
7