Аляксандра Каско

Аляксандра Каско

Калі верыць сілавікам, у пачатку 2022 года супрацоўнік гродзенскага ГУБАЗіКа «з дапамогай метадаў сацыяльнай інжынерыі» здабыў давер карыстальніка з нікам Homo Liber — адміністратара нібыта «экстрэмісцкіх» рэсурсаў. Праз месяц высветлілася, што гэта Аляксандра Каско — яна нібыта сама раскрыла сваё імя.

«Затрымалі яе толькі ў лютым 2023, пры тым, што ўлетку 2022 яна без перашкодаў, але пад кантролем сілавікоў, прыязджала ў Беларусь. Ну вы зразумелі, так? Цэлы год з ёй камунікаваў, кантраляваў, вывучаў кола кантактаў і атрымліваў іншую інфармацыю супрацоўнік ГУБАЗ», — гаворыцца ў допісе.

Пры гэтым тэрмін Каско нібыта мог бы быць большым, калі б яна «актыўна не супрацоўнічала з аператыўнікамі».

Аляксандру Каско затрымалі 9 лютага 2023 года, калі яна вярнулася з Польшчы. Спачатку дзяўчыне далі 10 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але на волю яна не выйшла. Ёй закідалі артыкул 361-4, «судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пасля дадаліся яшчэ сем артыкулаў, сярод якіх «распальванне варожасці ці варажнечы» і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання».

Чытайце таксама:

«Хацела адзначыць юбілей з сям'ёй». Што вядома пра Аляксандру Каско, якой прысудзілі 10 гадоў пасля вяртання ў Беларусь

10 гадоў пазбаўлення волі далі Аляксандры Каско, якая вярнулася з-за мяжы ў Беларусь

Айцішніка з-пад Ліды судзяць за «здраду дзяржаве». Ён доўгі час жыў у Германіі, але вярнуўся ў Беларусь

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
33