Аляксандры Каско 30 гадоў. Родам яна з Ружанаў. Гэта мястэчка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Пасля дзяўчына перабралася ў Ваўкавыск. Адвучылася на медсястру, працавала ў паліклініцы.

Вось як апісвае яе сяброўка:

«Аляксандра, ці проста Санька — гэта чалавечышча з вялізнай літары. Спагадлівая, чулая, заўсёды гатовая дапамагчы. Звычайная дзяўчына са звычайнага горада, але з вялізным пачуццём сумленнасці і справядлівасці».

Вядома, што ў 2020-м яна ўдзельнічала ў руху за свабодныя выбары — гэта яна распавядала ў інтэрв'ю «Белсату». Сябры дзяўчыны расказалі пра тое, што было пасля:

«Каля дзесяці затрыманняў, суткі, ІЧУ і допыты. Праз пагрозы і ціск галоўнага доктара яе звольнілі з паліклінікі, а ў горадзе на яе літаральна палявалі сілавікі. Таму ў 2021-м яна з'ехала з краіны.

Яе затрымалі на наступны дзень пасля вяртання, калі яна ўжо была ў бацькоў, аднялі тэхніку. Мне яна казала, што паехала рабіць візу. Але іншай сяброўцы прызналася, што хацела адзначыць 30-годдзе з сям'ёй».

Спачатку дзяўчыне далі 10 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але на волю яна не выйшла. Ёй закідалі артыкул 361-4, «судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пасля дадаліся яшчэ сем артыкулаў, сярод якіх «распальванне варожасці ці варажнечы» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».

На праўладных каналах выйшаў фільм, дзе дзяўчыне закідалі супрацоўніцтва з валанцёрскімі арганізацыямі ды адміністраванне тэлеграм-каналаў. Гэтае ж абвінавачанне паўтарыў у сваім рэлізе і Следчы камітэт.

Сёння над дзяўчынай скончыўся суд, на якім ёй прысудзілі дзесяць гадоў пазбаўлення волі.

«У турме яна не маркоціцца і будуе планы на будучыню, падтрымлівае іншых зняволеных і перадае прывітанні ўсім, хто не маўчыць», — кажа сябра дзяўчыны.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

«А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

Клас
8
Панылы сорам
26
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
60
Абуральна
90