Фота: Shader

Фота: Shader

Як расказала заснавальніца праекта Дар'я Сесіцкая, канчатковае рашэнне аб запуску прадукту перад каляднымі святамі прынялі пасля таго, як адзін з буйных амерыканскіх блогераў апублікаваў агляд аб праграме ў сябе ў сацсетцы X:

«Мне падабаецца, як блогер апісаў наш стартап — Text-to-AR. Традыцыйна стварэнне AR-фільтраў патрабавала прафесійнага кодинга і дызайну. Наша каманда робіць ноўкод-інструмент, ствараючы камеру смартфона будучыні. Дзякуючы Shader кожны зможа стварыць эфект, фільтр толькі з дапамогай промта ці нават галасу. Мы вывучаем ідэю таго, што карыстальнік можа вымавіць што-небудзь накшталь Hey Shader, make me look cyberpunk («Ператвары мяне ў кіберпанк-героя») ці Add elf ears («Дадай эльфійскія вушы»), і вынік можа з'явіцца ў real-time-камеры».

Карыстальніку праграмы дастаткова апісаць на англійскай мове тое, што ён хоча атрымаць ад нейрасеткі. Пасля гэтага штучны інтэлект генеруе калядны эфект, які адлюструецца на фота ці відэа ў рэальным часе. Фільтр можна экспартаваць у іншыя сацсеткі. Пры гэтым нейрасетка здольная генераваць эфекты адразу з некалькімі людзьмі ў кадры.

Shader складаецца з экс-супрацоўнікаў стартапа Wannaby, кампаній Snapchat, Pinata Farms і Blizzard. У жніўні кампанія афіцыйна абвясціла аб прыцягненні інвестыцый на 580 тыс. даляраў. Падчас святаў усе функцыі праграмы будуць у бясплатным доступе.

Чытайце таксама:

Twitch дазволіў «мастацкую аголенасць». І пашкадаваў пра гэта ўжо праз два дні

Pornhub распавёў, якое порна беларусы часцей за ўсё глядзелі ў гэтым годзе

«Абмяркоўвалі з нявольнікамі ChatGPT». Навуковец адседзеў за палітыку, а цяпер будзе зарабляць у ІТ $100 тысяч на год

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0