Састэн Муньеман. Фота: Christophe Ena / AP

Састэн Муньеман. Фота: Christophe Ena / AP

Суд у Францыі прысудзіў былога гінеколага з Руанды Састэна Муньемана да 24 гадоў турмы за ўдзел у генацыдзе тутсі ў 1994 годзе, піша Радыё Свабода.

68-гадовы Муньеман прызнаны вінаватым у генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасці і ўдзеле ў змове з мэтай падрыхтоўкі гэтых злачынстваў. Ён віну адмаўляе, яго адвакаты заявілі, што плануюць абскардзіць прысуд.

Суд прыйшоў да высновы, што Састэн Муньеман дапамагаў складаць ліст у падтрымку ўрада хуту, які заахвочваў вынішчэнне тутсі.

Таксама былога доктара абвінавацілі ў тым, што ён утрымліваў тутсі ў «нечалавечых умовах» у офісах мясцовых органаў улады — пакуль іх не забівалі.

На пасяджэннях суда Муньеман сцвярджаў, што спрабаваў выратаваць тутсі, даючы ім прытулак у мясцовых адміністрацыях.

Генацыд у Руандзе, падчас якога салдаты і апалчэнцы хуту забілі каля 800 тысяч чалавек, большасць з якіх былі этнічнымі тутсі, доўжыўся 103 дні.

Пасля многія яго ўдзельнікі з'ехалі ў Францыю, ратуючыся ад правасуддзя. З тых часоў у Францыі разгледзелі ўсяго шэсць спраў аб удзеле ў генацыдзе тутсі. Руанда абвінавачвае Парыж у нежаданні выдаваць падазраваных у генацыдзе і прыцягваць іх да адказнасці.

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2