Фота: БелТА

Фота: БелТА

У аўторак надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплае вільготнае паветра з Атлантыкі.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак +2..+8°С. У Мінску цягам сутак +3..+5°С.

20-21 снежня ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы, і больш прахалодныя паветраныя масы паўночна-заходняга паходжання.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе 0..+6°С. У Мінску +2..+4°С.

У чацвер — мокры снег, дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу месцамі на захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -2..+4°С. У Мінску цягам сутак 0..+2°С.

Чытайце таксама:

Снег будзе пераходзіць у дождж. Надвор'е на сярэдзіну снежня

У Гродне міліцыя адшукала дзяцей, якія бавіліся на нёманскай крызе. Выявілася, што крыгі не было

Розніца ў таўшчыні снегу ў Беларусі складае 41 см

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1