Міліцыя падкрэслівае, што пасля праведзенай праверкі «ўстанавіла ўсіх удзельнікаў відэа». «Прафілактычную гутарку» правялі не толькі з імі, але і з іх бацькамі.

Высветлілася, што дзевяць навучэнцаў 8-га класа пасля ўрокаў адправіліся да Нёмана, каб «пакідаць камяні ў ваду».

Што да крыгі, то выявілася, што яе ўвогуле не было. «Гэта была не крыга, а пясчаная водмель, прысыпаная снегам», — піша міліцыя.

Частка падлеткаў, маўляў, заўважыла побач гэтую водмель, якую назіральнікі прынялі за крыгу. А далей яны кідалі камяні ўжо адтуль, што і трапіла на відэа.

Чытайце таксама:

«Як ружы з сала». У Драздах знялі прыгожую прыродную з'яву

Дзеці закідалі снежкамі Вечны агонь пад Пецярбургам. Іх выдвараць з Расіі разам з бацькамі

Снег будзе пераходзіць у дождж. Надвор'е на сярэдзіну снежня

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3