— Зарэгістраваўся ў плане «Перамога», хацеў перамен, але нічога не атрымалася, — кажа на камеру хлопец.
Паводле «Медыязоны», затрыманага клічуць Уладзіслаў Федаравіч. Ён захапляецца ролевымі гульнямі, удзельнічаў у сустрэчах прыхільнікаў сусвету «Зорных войнаў».
На відэа сілавікі паказваюць прадметы, падобныя да пісталета і гранаты. У сацсетках Федаровіча шмат фота з гульняў у страйкбол, і прадметы, які дэманструюць сілавікі, хутчэй за ўсё — страйкбольная амуніцыя.
Чытайце таксама:
У турме моцна пагоршыўся стан здароўя мастака Генадзя Драздова
На шклозаводзе «Нёман» пад Лідай зноў масавыя затрыманні. Ужо трэці раз за паўгода