Паводле слоў суразмоўцы, мужчыну пастаянна змяшчаюць у карцар.

«[Перакідваюць] з карцара ў карцар, прамярзае, мае завысокі ціск, а таблетак не даюць», — адзначыла крыніца. Яна дадала, што «мастак зусім ў крытычным стане, нават складае тастамент». 

Генадзь Драздоў — былы кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» ў Беларускім саюзе мастакоў, нядаўна ліквідаванай.

Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і арыштаваны на 15 сутак. Пасля арышту не выйшаў на волю — у дачыненні да яго завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Пасля абвінавачанне было перакваліфікаванае на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361 КК).

4 траўня 2023 года палітвязня прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Разам з тым, паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», мастак адбывае тэрмін у магілёўскай турме № 4.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі дзіцячага трэнера па хакеі за тое, што прозвішча Зяленскага яму спадабалася больш, чым Лукашэнкі

На шклозаводзе «Нёман» пад Лідай зноў масавыя затрыманні. Ужо трэці раз за паўгода

«Нядаўна прабег 10 кіламетраў за 40 хвілін». Андрэй Дзмітрыеў працуе ў калоніі на ачыстцы дроту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7