«Акропаліс» — адзін з галоўных цэнтраў паломніцтва беларусаў у Вільні. Фота: akropolis.eu

«Акропаліс» — адзін з галоўных цэнтраў паломніцтва беларусаў у Вільні. Фота: akropolis.eu

З пачатку 2023 года віленскія гандлёвыя цэнтры наведалі 1,43 млн чалавек (тут варта зазначыць, што некаторыя наведваюць не адзін раз). З іх у ліпені Літву наведалі 146 тысяч, у жніўні — 169 тысяч, у верасні — 216 тысяч.

Разам з тым з кастрычніка 2022 года па лістапад 2023 года заяўкі на вяртанне такс-фры прадаставілі 174 000 чалавек, згодна з якімі гандляры вярнулі жыхарам Беларусі каля 4,77 мільёна еўра ПДВ. 

Сярэдні чэк беларусаў у Літве складае 235 еўра. 25,5% пакупак складаюць электроніка і бытавая тэхніка з Topo centras, Elektromarkt і іншых. 21,9% пакупак — тавары для дома (Depo, Senukai), 17,91% — адзенне і абутак, 7,7% — харчовыя тавары, 5,97% — спартыўныя тавары, 2,32% — парфумерыя і касметыка, 0,86 — гадзіннікі і ювелірныя рэчы.

Чытайце таксама:

Чаканне кіроўцаў фур на мяжы Літвы з Беларуссю вырасла да шасці сутак

«У пытанні «беларусы не роўна расіяне» кропка ў Літве не пастаўлена». Лябедзька расказаў, пра што гаварылі на пасяджэнні парламенцкага камітэта

Ціханоўская выступіла ў літоўскім Сейме па пытаннях ДНЖ і «ліцвінізму»

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0