Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Больш за 1 700 фур стаяць у чаканні на мяжы Літвы і Беларусі, на некаторых пераходах кіроўцам давядзецца чакаць пропуску шэсць сутак, піша ТАСС.

Так, учора па стане 16:00 на чатырох КПП для аўтамабільнага транспарту сабралася 1 760 велікагрузаў. Час пропуску вар'іруецца ад 54 да 142 гадзін.

Самая вялікая чарга ўтварылася на найбольш запатрабаваным КПП у населеным пункце Медзінінкай (Меднікі), дзе ў 142-гадзінным чаканні прастойваюць 710 грузавікоў. Менш за ўсё машын (260 фур) стаіць на КПП у Райгардасе (Прывалка), але і ім прыйдзецца чакаць 54 гадзіны.

У мінулыя выходныя максімальнае чаканне на КПП складала 110 гадзін. Звычайна з пачаткам працоўнага тыдня чарга скарачаецца, але гэтым разам такога не адбылося. У аўторак самае доўгае чаканне складала 128 гадзін.

Такія чэргі фур на ўездзе з Літвы ў Беларусь з'яўляюцца максімумам 2023 года.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0