Уладзімір Пуцін. Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP 

Уладзімір Пуцін. Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP 

У Маскве ў суботу адбыўся сход выбарчай групы па вылучэнні Уладзіміра Пуціна кандыдатам у прэзідэнты Расіі на выбарах 2024 года.

Ініцыятыўная група сабралася для таго, каб абвясціць пра высоўванне Пуціна самавылучэнцам, заявіў на сходзе першы намеснік старшыні Савета Федэрацыі Андрэй Турчак, гэтая ініцыятыва на сходзе была падтрымана аднагалосна.

На сходзе абвешчана, што Уладзімір Пуцін не ідзе на выбары ад партыі, а будзе збіраць подпісы.

Фракцыя «Справядлівая Расія — за праўду» разам з Народным фронтам будуць збіраць подпісы за яго вылучэнне, заявіў лідар фракцыі «Справядлівая Расія — за праўду» Сяргей Міронаў, піша «Спутник».

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць у сакавіку наступнага года. Пуцін кіруе Расіяй фактычна бесперапынна 23 гады.

Чытайце таксама:

«Адлупцаваць — гэта мы лёгка». Пуцін абмеркаваў з Зюганавым цялесныя пакаранні

Пуцін фактычна прызнаў, што палюе на апазіцыянераў у Расіі

У савеце пры Пуціне эльфаў назвалі сур'ёзнай пагрозай

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2