Паводле яго слоў, гэтая з'ява ўяўляе сабой сур'ёзную пагрозу. Пра гэта ён заявіў у Кургане на форуме «Шматнацыянальная моладзь Зауралля», піша ura.ru.

«У Расіі пры апошнім перапісе насельніцтва афіцыйна была зафіксаваная «эльфійская народнасць». Эльфамі сябе ідэнтыфікавалі крыху больш за 12 тысяч чалавек. < … > Па Канстытуцыі РФ, нацыянальнасць вызначаецца так — хто як сябе назваў, той такім і ёсць. Я б гэтую тэму не падняў, але ў кожным горадзе знаходжу настаўнікаў, якія мне кажуць, што ў іх ёсць дзеці, якія вывучаюць эльфійскую мову. < … > Я з тых часоў у цацкі не гуляю, лічу гэта сур'ёзнай пагрозай», — распавёў Худалееў.

Ён падкрэсліў, што ў «Яндэкс перакладчыку» ёсць пераклад з эльфійскай, але няма многіх рэальных моў РФ.

Выдуманую эльфійскую мову стварыў Дж. Р. Толкін, аўтар твораў «Уладар пярсцёнкаў» і «Хобіт, або туды і назад». Мова была распрацавана як частка створанага пісьменнікам свету і выкарыстоўваецца ў яго кнігах. Яна набыла папулярнасць сярод фанатаў фэнтэзі-эпапеі.

Чытайце таксама:

«Добі — вольны эльф». У Аўстраліі на камеру відэаназірання трапіла экстравагантнае рабаванне

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0