«У гэтыя хвіліны ў Гомелі скончыўся ператрус кватэры, дзе жыве мая сям'я. Што шукаюць, не кажуць, нічога не забралі. Стала вядома пра аб'яўленне мяне ў Беларусі ў вышук», — напісаў Судаленка.

Ён нагадаў, што пасля вызвалення з турмы ягоныя «асабістыя даныя патрапілі ў рэспубліканскі спіс экстрэмістаў», а аддзяленне праваабарончага цэнтра «Вясна» ў Гомелі, якім ён кіраваў, прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Раней ператрус прайшоў па месцы рэгістрацыі Леаніда Судаленкі ў аграгарадку пад Гомелем. Таксама наклалі арышт на ягоны зямельны ўчастак.

Былы кіраўнік гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна» Леанід Судаленка ў лістападзе 2021 года быў асуджаны да трох гадоў калоніі. Выйшаў на волю ў ліпені 2023-га, цалкам адбыўшы тэрмін, пасля чаго неўзабаве выехаў за межы Беларусі. У лістападзе стала вядома, што супраць яго распачалі новую крымінальную справу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». 

Чытайце таксама:

На Леаніда Судаленку завялі новую крымінальную справу

Судаленка: Пры мне ў калоніі памерла тры чалавекі, а Уцюрын панібрацтвуе з начальнікам «Віцьбы»

Былы палітзняволены Леанід Судаленка выехаў з Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11