На наступны дзень, 11 снежня, паліцэйскія знайшлі дзяцей з відэа: гэта аказаліся два браты 10 і 14 гадоў і яшчэ адзін хлопчык 12 гадоў. Высветлілася, што іх сем'і прыехалі з Узбекістана і знаходзіліся на тэрыторыі Расіі нелегальна, парушаючы міграцыйнае заканадаўства, піша Бі-бі-сі.

Сёння іх справу разгледзеў Краснасельскі раённы суд: паліцыя патрабавала выправадзіць сем'і з Расіі, і суд з гэтым пагадзіўся.

Суд прызначыў кожнаму штраф памерам 5 000 рублёў (55 даляраў) — і адміністрацыйнае прымусовае выдварэнне з краіны.

Па даных пецярбургскага ГУУС, цяпер бацькі школьнікаў змешчаныя ў спецыяльны цэнтр для замежных грамадзян, якія падлягаюць выправаджэнню. Двое дзяцей часова адпраўленыя ў «спецустанову». А трэці хлопчык, які на відэа якраз і закідвае Вечны агонь снегам, патрапіў у паліцэйскі цэнтр часовага ўтрымання непаўналетніх правапарушальнікаў. Усіх дзяцей адправяць на радзіму разам з бацькамі.

Аналагічная гісторыя адбылася ў лістападзе ў Нарыльску. 19 лістапада двое школьнікаў 10 і 11 гадоў закідалі снегам Вечны агонь з цікаўнасці: ім было цікава, патухне полымя ці не. Дзеці таксама патрапілі на відэа.

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін даручыў распачаць крымінальную справу аб апаганенні сімвалаў воінскай славы групай асоб па папярэдняй змове. Але калі высветлілася, што парушальнікі яшчэ не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці, справу закрылі.

Клас
2
Панылы сорам
29
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4