Фота: Aliaksandr Barysenka / vecteezy.com

«Наша каманда гатовая прыняць ад насельніцтва ў якасці ахвяравання БПЛА для іх далейшай эксплуатацыі пры рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні Беларускага Чырвонага Крыжа.

Маўляў, супрацоўнікі гэтай праўладнай арганізацыі «ў сваёй дзейнасці па аказанні дапамогі пацярпеламу насельніцтву часта выкарыстоўваюць БПЛА для ацэнкі сітуацыі і рэагавання на яе». Гэта нібыта робіцца пры паводках, моцных ападках, а таксама пры пошуку людзей, якія згубіліся ў лясах, для хуткага аказання першай дапамогі.

Прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа ў Беларусі — праўладная, фактычна, псеўдаграмадская арганізацыя, якая безагаворачна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ва ўсіх яго дзеяннях як на словах, так і на справе.

Дзейнасць гэтай арганізацыі не адпавядае такім заяўленым прынцыпам, як незалежнасць, нейтральнасць, бесстароннасць і добраахвотнасць.

Пасля пачатку вайны Расіі з Украінай Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ўдзельнічала ў вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый на тэрыторыю Беларусі, генеральны сакратар БТЧК Дзмітрый Шаўцоў асабіста наведваў Данбас, маючы на сваім адзенні сімвал расійскай агрэсіі — лацінскую літару Z.

У сувязі з гэтым, а таксама з-за адмовы Шаўцова пакінуць пасаду кіраўніка арганізацыі, Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца з 1 снежня прыпыніла сяброўства БТЧК у сваім складзе.

Указ Лукашэнкі «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі цывільных беспілотных лятальных апаратаў» быў падпісаны 25 верасня 2023 года. Ён забараняе фізічным асобам увоз, эксплуатацыю і выраб дронаў, а праз паўгода з моманту апублікавання (з 25 сакавіка 2024 года) — і іх захоўванне ды абарачэнне.

Чытайце таксама:

Аляксей Талай стаў ганаровым сябрам Беларускага Чырвонага Крыжа

«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў працягне працу, нягледзячы на парушэнне нормаў Міжнароднай федэрацыі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11