Шаўцоў прагназавана назваў рашэнне міжнароднай федэрацыі «абсалютна палітызаваным» і адмовіўся прызнаваць хоць бы якую-небудзь сваю віну. 

Нечаканым было ягонае абурэнне тым, што рашэнне Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа было апублікавана на абедзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь. У наяўнасці беларускамоўнай версіі дакумента ён бачыць ідэалагічную дыверсію.

Увогуле інфармацыя аб прыпыненні сяброўства ў міжнароднай федэрацыі беларускай арганізацыі была апублікаваная на чатырох мовах — англійскай, рускай, беларускай, украінскай. І Шаўцоў бачыць у гэтым палітызаванасць:

«Афіцыйныя мовы Міжнароднай федэрацыі — англійская, французская, іспанская, арабская, тэхнічная мова — руская.

Апублікаванне на ўкраінскай і беларускай мовах — каб дагадзіць украінскім уладам, якія заклікалі [выклікаць] Шаўцова ў Міжнародны суд, і каб дагадзіць беларускай апазіцыі, якая таксама крычала, што Шаўцоў удзельнічае ў дэпартацыі дзяцей з Данбаса.

То-бок, гэта абсалютна палітызаванае рашэнне, палітызаванае стаўленне да ўсёй сітуацыі».

Чытайце таксама:

Міжнародны Чырвоны Крыж прыпыніў сяброўства беларускага таварыства

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў працягне працу, нягледзячы на парушэнне нормаў Міжнароднай федэрацыі

Міжнародны Чырвоны Крыж патрабуе звольніць Шаўцова. У выпадку адмовы — спыніць фінансаванне

«Чырвоны Крыж у Беларусі — гэта ніякі не нейтралітэт». Былыя валанцёры арганізацыі расказалі, як сітуацыя ў ёй выглядае знутры

Клас
5
Панылы сорам
32
Ха-ха
96
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
47