Ілля Ківа. Фота: Volodymyr Tarasov/ Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Ілля Ківа. Фота: Volodymyr Tarasov/ Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Цела Іллі Ківы 6 снежня ўдзень знайшла супрацоўніца гатэля ў вёсцы Супанева Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ», былы ўкраінскі палітык атрымаў агнястрэльнае раненне ў лесапарку, пасля чаго, сцякаючы крывёй, ішоў па сцежцы ў бок асноўнага будынка гатэля.

Следчы камітэт Расіі паведаміў, што распачаў крымінальную справу «па факце забойства» Іллі Ківы. Паводле папярэдніх звестак, забойства адбылося з выкарыстаннем «неўстаноўленай стралковай зброі». Тэлеграм-каналы выказваюць версію, што яго застрэлілі з пісталета, а стрэлаў было два: адзін у галаву, другі ў грудзі.

Пасля забойства Ківы ў маскоўскіх аэрапортах і на чыгуначных вакзалах увялі ўзмоцненыя меры праверкі пасажыраў. Асаблівую ўвагу звяртаюць на іншаземцаў і грамадзян з прапіскай у паўднёвых рэгіёнах Расіі.

Расійскі тэлеграм-канал Mash сцвярджае, што за Ківам сачылі як мінімум тры апошнія тыдні:

«За гэты час кілеру ўдалося добра вывучыць звычкі былога ўкраінскага палітыка. 2,5 месяца таму ён пераехаў у гатэль «Величъ Country Club». Нядаўна экс-дэпутат паведамляў пра магчымае сачэнне за ім», — гаворыцца ў публікацыі.

Паводле звестак пабліка, Ківа жыў не адзін, а з сужыцелькай:

«Штодня ён выходзіў на вячэрнія прагулкі па парку. Сёння ён паўтарыў той жа маршрут, але не вярнуўся. Першым яго ўжо адубелае цела выявіла мясцовая жыхарка — труп Ківы праляжаў на марозе не менш за гадзіну з моманту забойства».

Па адной з версій, на след Ківы магла навесці ягоная сужыцелька, аднак гэта пакуль не пацверджана. Асоба жанчыны не раскрываецца: як сцвярджаецца, «для яе ж бяспекі». 

Ілля Ківа (злева) з кумам Пуціна Віктарам Медведчуком. Фота: Olena Khudiakova / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Ілля Ківа (злева) з кумам Пуціна Віктарам Медведчуком. Фота: Olena Khudiakova / Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Украінскія СМІ сцвярджаюць на падставе сваіх крыніц у спецслужбах, што Ківу забілі ў выніку спецаперацыі Службы бяспекі Украіны. Аднак самі спецслужбы і ўкраінскія ўлады гэтага пакуль не каментуюць.

Адно што толькі прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў неўзабаве пасля з'яўлення першай інфармацыі пра смерць калабаранта пацвердзіў сам факт гібелі: 

«Можам пацвердзіць, што Ківа — усё. І такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны, а таксама паслугачоў пуцінскага рэжыму».

Трэба сказаць, што гэта не проста пустыя пагрозы. За амаль два гады развіталіся з жыццём некалькі заўважных фігур з ліку прарасійскіх калабарантаў: дэпутат ад Херсоншчыны Аляксей Кавалёў, адзін з кіраўнікоў прарасійскай адміністрацыі акупаванай часткі Херсонскай вобласці Кірыла Стрэмавусаў, былы дэпутат Аляксей Жураўко, быў паранены, але выжыў колішні дэпутат і адзін з актывістаў «Наваросіі» Юрый Цароў. А колькасць знішчаных драбнейшых здраднікаў ідзе на дзясяткі. 

Чытайце таксама:

У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»

СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя

Украіна мае права ліквідаваць Пуціна пры першай жа магчымасці — Зяленскі

Клас
60
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5