Аляксандр Слісарэнка. Фота з адкрытых крыніц

Аляксандр Слісарэнка. Фота з адкрытых крыніц

Так, «Украінская праўда» паведамляе, што колішні намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Аляксандр Слісарэнка быў забіты 16 лістапада ў Белгарадзе. Падрыў аўтамабіля, у якім ён ехаў, па інфармацыі крыніцы выдання, арганізавала Служба бяспекі Украіны.

«Гэты, ужо былы, здраднік калісьці працаваў у органах унутраных спраў Украіны. У 2014 годзе быў актыўным удзельнікам харкаўскага Антымайдана, а ў 2021-2022 гадах ваяваў за т. зв. «ЛНР» у складзе спецпадраздзялення «Рысь». Улетку 2022 года стаў намеснікам кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці па ўнутранай палітыцы. Датычны да зверстваў расійцаў на акупаванай тэрыторыі.

СБУ выставіла Слісарэнку абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе, аднак ён не з'явіўся на суд. Таму суд сам прыйшоў да яго. Пра падрыў Слісарэнкі расійскія ўлады маўчаць і сёння», — паведаміў суразмоўца «Украінскай праўды».

Чытайце таксама:

Украіна мае права ліквідаваць Пуціна пры першай жа магчымасці — Зяленскі

У Сімферопалі адкрылі помнік калабаранту Кірылу Страмавусаву

У акупаваным Бярдзянску знішчылі чатырох супрацоўнікаў ФСБ — украінская разведка

У Новай Кахоўцы ўзарвалі аўтамабіль з калабарантам ад «Адзінай Расіі»

Клас
45
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1