«Буду пад гэтую песню вяртацца ў Беларусь, я пад яе і з’язджаў»

Я вельмі люблю творчасць хлопцаў з гурту «Порнофильмы», яны дакладна трапляюць у тое, што адбываецца ў Беларусі, Расіі, Украіне і не толькі. Калі я хадзіў на дазволены мітынг Ціханоўскай [у 2020-м], такі вялікі, які быў у парку Дружбы народаў, зрабіў пасля гэтага пост з цытатай з іх песні «Молодость»: «Тем, чьи сердца не остыли в холоде, Вселенная дарит чудо».

Потым, калі мяне затрымалі і ўжо была крыміналка, слядак на поўным сур’ёзе пытаўся: «Што вы мелі на ўвазе? Што вы хацелі сказаць гэтым сказам?» Гэта быў вельмі дзіўны допыт. Я адказваў: камон, тут, напэўна, трэба ў хлопцаў з «Порнофильмы» пытацца, што яны хацелі сказаць гэтым сказам. 

У маім плэйлісце шмат іх песень. «Это пройдёт» — дужа прыкольная рэч. Неяк я забыў, як пачынаецца гэтая песня, а ў нас на Валадарцы сядзеў хлопец, у якога пад рэбрамі было тату — ці то першы, ці другі куплет гэтай песні, у яго ўвогуле было шмат вельмі дзіўных тату. 

Але мне больш падабаецца трэк «Прости. Прощай. Привет» — пра надзею, пра тое, што нават калі мы развітваемся, мы часам кажам «прывет». Я буду пад гэтую песню вяртацца ў Беларусь, я пад яе і з’язджаў. Тут пра тое, што людзі не расстаюцца назаўседы. Гэта першы трэк, які я пачуў пасля вызвалення, вельмі хацеў яго пачуць. Ён афігенны: пра надзею, і дзяцінства, і юнацтва, і пра ўсё. Яшчэ ён вельмі рамантычны, і ў ім тры акорды — гэта топ.

[Саліст гурта] Валодзя Катляроў — круты чувак.

Калі я яшчэ адбываў пакаранне, мае сябры хадзілі ў Варшаве на «Порнофильмы». Яны ведалі, што я ад іх кайфую, і пасля канцэрта тусаваліся ля месца, дзе ён праходзіў, а там быў Валодзя Катляроў. Яны павіталіся і сказалі, маўляў, наш сябрук вас слухае, перадайце яму вітанне. Ён стаяў на фоне сметніцы, быццам яго прымусілі запісаць пакаяльнае відэа, і казаў: «Прывет, Саша, трымайся, гэта пройдзе». Было два дублі, і Валодзя заўважна разгубіўся ад гэтага ўсяго.

Калі я чакаў гуманітарную візу, каб паехаць у Польшчу, мы з сябрамі былі ў Тбілісі. Пайшлі ў нейкую ўстанову, і там сядзеў чувак з татуіроўкамі на твары. Мы праходзім міма, я паварочваюся і хачу сказаць: «Хлопцы, што за дурылка сядзіць з татухамі, як у Фэйса». Гляджу, а насупраць яго сядзіць Валодзя Катляроў, то-бок гэта, напэўна, сапраўды быў Фэйс, дык добра, што я не ляпнуў лішняга. Не падыходзіў да яго, бо яны вячэралі, а я не люблю ўрывацца ў асабістую прастору. 

Пасля канцэрта «Порнофильмы» ў Варшаве мы з Валодзем перасякліся, ён сказаў, што ведае маю гісторыю. Запісалі з ім сумесны відос, трохі пагаварылі, было класна. Катляроў — нармальны чэл з нармальнымі ўяўленнямі і паняццямі, мяне вельмі радуе тое, што яны робяць і як выражаюць сваю пазіцыю, ды і песні ў іх крутыя. Па вакале гэта не вельмі топ, але пад іх афігенна слэміцца.

Калі мы яшчэ сядзелі на Акрэсціна, спявалі з некаторымі хлопцамі: «Только когда плывешь против течения, понимаешь, чего стоит свободное мнение» Шнурава. Калі я яшчэ сядзеў на зоне, да мяне даляталі гісторыі пра Шнура [і яго абыякавую пазіцыю па вайне], і неяк зусім адрэзала. У мяне прысутнічае культура адмены, то-бок прыбраў з плэйліста і з сэрца хлопцаў накшталт «Звери», Шнура. 

«Трэба было падтрымаць хлопца на Акрэсціна, і мы разам спявалі «Паветраны шар»

«Океан Ельзи» — класныя хлопцы. Калі я яшчэ быў на Валадарцы, у ранішняй перадачы «Пін-код», дзе можна паслухаць хоць нейкую музыку, а не «Ах, Александр», уключалі кліпы «Без тебе мене нема» і «Місто весни». Але мне больш за ўсё ў іх падабаецца «Еверест» — песня пра барацьбу, надзею, пра тое, што мы, нягледзячы на ўсё, працягнем несці свой сцяг, а не крыж.

Я ўпершыню быў на канцэрце «Океана Ельзи» ў Адэсе, гэта быў Дзень незалежнасці Украіны, вельмі даўно. Афігеваў, што Дзень незалежнасці можна святкаваць без парадаў, сагнаных людзей, шашлыкоў, што людзі шчыра ходзяць у вышыванках, бо гэтым ганарацца, людзі кайфуюць, і хлопцы з «Океана Ельзи» збіраюць стадыён у Адэсе.

Гэта быў канцэрт па заяўках, на нейкім сайце можна было галасаваць за кампазіцыі, якія хлопцы будуць спяваць у гэты дзень. Нехта крычаў з натоўпу «Квітку, квітку!», а саліст адказваў: «А ўсё, «Квітки» не будзе, раней галасаваць трэба было. У вас была такая магчымасць, а вы не прагаласавалі, усё ў вашых руках, цяпер слухайце тое, што ёсць». Гэта быў прыкольны пасыл, галасаваць трэба заўсёды.

З украінскіх для мяне маст — Кузьма Скрабін. Вельмі простыя, ясныя і патрыятычныя тэксты, і суперсцёбныя, і рамантычныя. Песня «Лист до друга» звычайна фіналіць усе нашы тусоўкі, бо яна самая лірычная, самая класная песня, каб усё фіналіць. А да гэтага будзе «Місця щасливих людей», а перад імі «Старі фотографії»

А так я нават Надзю Дарафееву слухаць магу, мне вельмі падабаецца! «Кохаю, але не зовсім», напрыклад. Мне дужа падабаецца, як украінцы крэатыўна часам збіраюць дапамогу на УСУ. Ёсць вельмі смешны тыкток з Дарафеевай, дзе яна разам з мясцовымі комікамі збірае на дрон. За такі крэатыў грэх не заданаціць. Івана Дорна я слухаў на MARA FEST, мне вельмі спадабалася. Я аматар хадзіць на канцэрты і нейкія фестывалі.

@doroface Дві легенди в одному відосі та ще й збір зробили Долучайтесь за посиланням у шапці профілю) #надядорофєєва #ятебекохаюаленезовсім #dorofeeva #мішалебіга #залебіговича #лебігович #цейденьнастав # ♬ оригінальний звук - doroface

Няблага там гутарыў з рабятамі з NAVIBAND, мы на фэсце з імі і Дорнам гралі ў «шляпу» — гэта калі словы адгадваеш. «Навішкі» ўвогуле класныя, супермілыя, нават Саша Табольскі, які пастаянна ў цені. У ніх і «Поезд», «на які я не хацеў садзіцца», але я пачаў іх слухаць з «Абдымі мяне».

Я шмат хадзіў на канцэрты Лявона Вольскага, бачыў, як ён старэў. Канцэрты былі суперкрутыя, ён проста легенда, і тое, што ён робіць для беларускай культуры — вау, топ. На Акрэсціна аднаго хлопца няблага падразмазала, бо яго затрымлівалі за каментары і было бачна, што чуваку цяжкавата. Трэба было яго падтрымаць, і мы разам спявалі «Паветраны шар», было крута.

У Вольскага «Лёгкія-лёгкія», «Паветраны шар», «Абсэнт» — гэта топ. Песня з новага альбома пра тое, што хочацца Каляды ў Мінску адсвяткаваць, «Kalady U Miensku» — суперагонь. Яшчэ ў яго ёсць афігенны трэк «Ты помніш» і класны фіт з Пугачам «Дыхаем зноў» — трэк з надзеяй і пра тое, што ўсё будзе добра.

РСП — таксама вау! «Розавы закат», «Сэкс втраём», «Палюбіла гапара» — супер. Мой любімы жарт — тое, што я вучу беларускую мову па песнях гурта РСП, афігенныя хлопцы. «Дай дарогу!» з іх «Экстремист» — афігенныя, вельмі заходзіць. Мне крыўдна, што ўсе яны цяпер не дома з-за сваёй пазіцыі, у Беларусі яны б спакойна збіралі залы — не маленькія клубы, а як мінімум Палац спорту.

Хлопцы з Nizkiz афігенныя, я, да свайго сораму, іх увогуле раней не слухаў.

«У 2014 годзе, калі ў Барысаве гралі Беларусь з Украінай, увесь стадзік спяваў «Воины света»

Мы з Ярыкам [Пісарэнкам] думалі: з кім з зорак было б класна выпіць? І ён кажа: вось з Шаўчуком было б нармальна. Юрый Шаўчук — вельмі круты чэл. Мяне неяк спыталі, чаму ён не выступае, але ж у яго нядаўна інфаркт быў.

Неяк я сядзеў у ШІЗА ў калоніі, і там на калідоры грала радыё, яго рэгулявалі вертухаі. Неяк граў стары расейскі рок, і я думаю: блін, як класна, хоць бы зараз зайграла «Песня о свободе»: свабода, свабода, так многа, так мала. І потым яна грае, і я такі: ваў, як яно прыкольна трапляе.

Першы раз пабачыў Шаўчука вельмі даўно на «Рок за Баброў», класны быў фестываль. Ад Шаўчука ёсць адчуванне вялікага Віні-Пуха — супердобрага, шчырага.

Цоя таксама часам слухаю: калі збіраюся кудысьці ехаць на здымкі, у мяне грае «Стук». «Перемен» — занадта папсовая, мне больш падабаецца нешта ў духу «Кончится лето», «Место для шага вперед». Не вельмі люблю песні, якія спяваюць і ведаюць усе, мне здаецца, яны з часам трохі дэвальвуюцца.

А яшчэ важная рэч — Anacondaz. Мне вельмі падабаецца іх сцёбная манера выканання песень, у іх класны апошні альбом, «Перезвони мне +79995771202» — супертоп. 

Вельмі хацеў на іх канцэрт у маі 2021-га, але яго адмянілі. Потым у мяне здарылася паўза. Anacondaz былі першым канцэртам, на які я пайшоў пасля вызвалення. У аднаго з хлопцаў жонка-беларуска, яны падтрымалі беларускія пратэсты, то-бок па пазіцыі ўвогуле пытанняў няма. Мы пагутарылі з арганізатарамі канцэрта, і хлопцы з гурта падпісалі мне мерч, там было напісана нешта ў духу «давай, не сядай больш у турму». Было вельмі смешна.

Апошнія дні ў мяне грае Pan Savyan, гэта афігенны беларускі комік, які фігачыць трэкі па-польску. Кайфую ад яго песні «Сын лучшей подруги», гэта неймаверна смешна і класна.

А яшчэ я нядаўна быў на Noize, і ён зафігачыў «Кошку» — гэта супермядляк, які ў свой час разрываў усе дыскатэкі ў летніх аздараўленчых лагерах. «Столетняя война» ў яго вельмі клёвая, і «Сельма Лагерлёф» — пра гусей, якія «перенесите меня в Могилёв».

Таксама дададзім хлопцаў з Бі-2 — яны вельмі класныя і паслядоўныя. У іх шмат усяго можна адзначыць, пачынаючы ад «Полковнику никто не пишет» і заканчваючы «Компромисс» і «Варвара». З задавальненнем схадзіў бы на іх канцэрт.

Яшчэ [Ганну] Шаркунову я слухаю, яна вельмі крутая. Яе «Песня счастливых людей» класная, як і «Шалі» з Вайцюшкевічам. Нядаўна была гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі, і яна выклала песню «Живи», якую яму прысвяціла. Падзякаваў ёй за яе. Яна ненавідзіць гэтую песню, і я разумею, чаму так адбываецца, але песня вельмі крутая і важная.

Што ў мяне асацыюецца з беларускім футболам? Можна пажартаваць, што гэта NAVIBAND, якія напісалі для зборнай гімн «Наперад, белакрылыя», калі быў яе рэбрэндынг. Цяпер песню ўжо не спяваюць. Калі быў фан-сектар зборнай Б-12, там часта спявалі «Тры чарапахі», гэта было суперкрута. Другая песня — «Воины света», яе таксама часта заводзілі на сектарах. Калі мне не здраджвае памяць, у 2014 годзе, калі ў Барысаве гулялі Беларусь з Украінай, увесь стадзік спяваў «Воины света», і гэта было вельмі крута. «Купалінку» таксама часта спявалі на футболе.

Мой бацька любіў [Уладзіміра] Высоцкага. У бабулі стаяў прайгравач з пласцінкамі, і я ганяў туды слухаць Высоцкага, многа якія песні. Дакладна адзначу «Она была в Париже», а больш нічога ў галаву не прыходзіць.

Дадамо «Сплин» «Передайте это Гарри Поттеру, если вдруг его встретите».

Выйшаў класны фолк «Zorami» ў Irdorath

Яшчэ мне падабаюцца каверы ад ROCK PRIVET, мы іх выкарыстоўвалі ў рэаліці «А Саша выйдет?», бо за іх не было страйка па аўтарскіх правах і музыка добрая. У іх класны кавер на Каржа «Горы по колено», «На заре» і «Медина».

Назаву ў Касты класную песню «Прошёл через», дададзім «Песню предателя» і «Лебединое озеро» ў Noize — апошняя з іх з пратэстам, зробленая ў стылі панк-року.

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

«Саладуха заходзіць у грымёрку і задзірае футболку». Спявачка Ketevan пра закуліссе «Песні года», беларускіх зорак і трэш у бары «Аліўе»

Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя. Лёсы некаторых яе аўтараў склаліся нечакана

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?