У міжнародным злучэнні цягнікі ходзяць толькі ў Расію. Фота: «Наша Ніва»

У міжнародным злучэнні цягнікі ходзяць толькі ў Расію. Фота: «Наша Ніва»

Ад 22 снежня да 9 студзеня ўжо прызначана 144 дадатковыя цягнікі ў міжрэгіянальным і міжнародным злучэннях, паведамляе прэс-служба Белчыгункі.

Па тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд будуць курсіраваць 90 дадатковых цягнікоў па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна, Мінск — Пінск, Віцебск — Брэст, Гродна — Орша — Віцебск, Гродна — Орша — Крычаў, Гродна — Орша — Камунары.

У міжнародных злучэннях з Расіяй дадаткова прызначана 54 цягнікі па папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск — Масква, Брэст — Масква, Полацк — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург.

Продаж квіткоў на гэтыя цягнікі ўжо адкрыты.

Таксама паведамляецца, што вядзецца праца па далейшым прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародным і міжрэгіянальным злучэннях.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0