Надвор'е 25 лістапада вызначыць халоднае вільготнае паветра з Балтыкі.

Часам пройдзе снег, днём на поўдні краіны з мокрым снегам. Ноччу -1..-5°С, на паўночным усходзе Беларусі -6..-9°С, максімальная тэмпература днём -4..+2°С.

Надвор'е на суботу, 25 лістапада. Pogoda.by

Надвор'е на суботу, 25 лістапада. Pogoda.by

Уначы ў нядзелю на ​​большай частцы тэрыторыі, днём месцамі ў краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -2..-7°С, на паўночным усходзе краіны пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -10°С, максімальная тэмпература днём 0..-6°С. У Мінску ўдзень чакаецца да мінус 4°С, увечары будзе да мінус 6°С.

Медыкі далі некалькі парадаў, як пазбегнуць траўмаў і што рабіць, калі вы атрымалі траўму.

Асноўны спосаб прафілактыкі траўмаў зімой — абачлівасць пры перамяшчэнні па тратуарах, пешаходных дарожках, пешаходных пераходах на маставой, асабліва пры наяўнасці снежных заносаў і галалёду.

У значнай меры гэта адносіцца да кіроўцаў — захаванне хуткаснага рэжыму, максімальна ўважлівае стаўленне да ўдзельнікаў дарожнага руху. Але, калі адбылося падзенне, то неабходна падаць на бок, па магчымасці ацаніўшы месца падзення, каб не атрымаць дадатковых пашкоджанняў.

Затым праз мінакоў выклікаць брыгаду хуткай дапамогі або пры магчымасці самастойна звярнуцца ў найбліжэйшую медыцынскую ўстанову.

Самастойна або з дапамогай людзей стварыць умовы нерухомасці для пашкоджанай канечнасці пры дапамозе падручных сродкаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0